Уздзянка
Уздзянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 57 км |
Басейн | 334 км² |
Расход вады | 2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Віцкаўшчына |
• Каардынаты | 53°44′03,70″ пн. ш. 27°21′33,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уса |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сямёнавічы |
• Каардынаты | 53°25′44,50″ пн. ш. 27°08′36,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уса → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Дзяржынскі раён, Уздзенскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уздзя́нка, Жэсць, Жыццё[1] — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уса (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 57 км. Плошча вадазбору 334 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.
Асноўны прыток — Алёхаўка.
Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Віцкаўшчына Дзяржынскага раёна, цячэ па Стаўбцоўскай раўніне, праз горад Узда, упадае ва Усу за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сямёнавічы Уздзенскага раёна. У верхнім цячэнні называецца Жэсць. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, яе шырыня 400—600 м. Да вёскі Дуброўка рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шырыня 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае: 14 км ад вытоку і 4 км ад пункта за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Аляксандрова да вёскі Чурылава. Каля вёскі Краснае магчымы пераліў у ручай без назвы. Каля вёсак Дабрынёва і Узрэчча на рацэ сажалка.
На рацэ горад Узда.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18, 25—26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 22. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.