Младаафганцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Младаафганцы — удзельнікі нацыянальна-асветнага руху ў Афганістане ў 1-й трэці XX ст. Выступалі за нацыянальную незалежнасць Афганістана, асвечаную манархію, пашырэнне свецкай адукацыі. Галоўныя ідэолагі — Махмуд Тарзі і Абдулгані, якіх падтрымліваў эмір Аманула-хан. Младаафганцы займалі важныя пасады ва ўрадзе Аманулы, але крытыкавалі яго за паспешныя і непрадуманыя рэформы. Пасля падзення рэжыму Аманулы ў 1929 г. сышлі з палітычнай арэны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Младаафганцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 495.
  • Очильдиев, Д. Я. Младоафганское движение (1900—1929). — Ташкент: Фан, 1985. — 199 с.