Млынок (Брагінскі раён)
Пасёлак
Млынок
|
Млыно́к — былы пасёлак у Брагінскім раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падпарадкоўваўся Брагінскаму райсавету.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 9 км на поўнач ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1959 год — 80 жыхароў (паводле перапісу).
- 1980-е — жыхары пераселены.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх