Многашчацінкавыя чэрві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Многашчацінкавыя чэрві
Bearded Fireworm (Small).jpg
Hermodice carunculata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polychaeta Grube, 1850

Падкласы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   64358
NCBI   6341
EOL   84

Многашчацінкавыя чэрві (Polychaeta) — клас кольчатых чарвей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ад 2 мм да 3 м. Цела складаецца з мноства (да некалькіх соцень) кольцаў-сегментаў; у кожным з іх паўтараецца комплекс унутраных органаў. Сегменты тулава маюць прымітыўныя канечнасці (параподыі) са шматлікімі шчацінкамі (адсюль назва). 3 параподыямі часта звязаны галінастыя прыдаткі — шчэлепы; у некаторых многашчацінкавых чарвей іх ролю выконвае венчык шчупальцаў.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з кембрыю (каля 570 млн г. назад). Продкі малашчацінкавых чарвей. 25 атрадаў, каля 80 сямействаў, больш за 7 тыс. відаў. Сярод найбольш характэрных і вядомых прадстаўнікоў многашчацінкавых чарвей — нерэіды, афрадыты (марскія мышы), палола, пескажылы і інш.

Пашыраны ва ўсіх акіянах, некаторыя — у прэсных водах, на сушы — у подсціле трапічных лясоў. Большасць відаў — жыхары дна, трапляюцца да глыбіні 10 км, поўзаюць па грунце або закопваюцца ў мул. Многія жывуць у збудаваных з пяску ці іншага матэрыялу трубачках рознай формы, інкруставаных пясчынкамі або насычаных вапнай і прымацаваных да скал або цел іншых марскіх жывёл (серпула).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца дэтрытам; многія драпежнікі, нярэдка каменсалы, зрэдку паразіты.

Паколькі сярод многашчацінкавых чарвей пераважаюць свабоднажывучыя рухомыя драпежныя жывёлы, у іх узнікла неабходнасць арыентавацца ў зменлівым асяроддзі пражывання. Гэта садзейнічала развіццю ў іх шэрагу характэрных асаблівасцей будовы. Так, усе яны маюць добра развіты галаўны аддзел, на якім размешчаны вочы, датыкальныя вусікі Яны актыўна перамяшчаюцца з дапамогай лопасцепадобных вырастаў са шматлікімі шчацінкамі па баках кожнага сегмента. Рухаючы імі, кальчацы актыўна плаваюць або поўзаюць па дне. На спінной частцы лопасцей у некаторых відаў развіліся скурныя вырасты, пранізаныя густой сеткай крывяносных капіляраў — жабры.

Усе многашчацінкавыя чэрві — раздзельнаполыя жывёлы. Самкі выдзяляюць яйцы ў ваду, дзе адбываецца апладненне. З яец развіваецца рухомая лічынка трахафора. Яна жыве ў тоўшчы вады, плавае і паступова ператвараецца ў дарослую жывёлу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.