Модум
«Модум — наша касметыка» | |
---|---|
Тып | СААТ |
Заснаванне | 1995 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Валадзько, 6/6 |
Галіна | Прамысловасць |
Прадукцыя | Касметыка |
Сайт | modum.by |
Modum — адзін з вядучых вытворцаў касметычнай прадукцыі ў Беларусі. Штаб-кватэра — у Мінску[1]. Па дадзеных ACNielsen, кампанія займае першае месца па аб’ёмах вытворчасці зубных паст у Рэспубліцы (больш за 40 % усяго рынку Беларусі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1995 год — заснаванне кампаніі ЗАТ «Модум»[2].
1996 год — адкрыты першы вытворчы ўчастак па разліву шампуняў.
1998 год — асвоена вытворчасць вадкага мыла, пены для ваннаў.
1999 год — пачынаецца выпуск зубной пасты, першыя ўзнагароды на конкурсах.
2000 год — купля кантрольнага пакета акцыі ААТ «Мінская мэблевая фабрыка ім. Дзімітрава», стварэнне СААТ "Парфумерна-касметычная фабрыка «Модум — наша касметыка». Арганізацыя вытворчасці ў адпаведнасці з міжнародным стандартам вядзення вытворчасці GMP.
2001 год — мадэрнізацыя вытворчых плошчаў. Пераможца ў намінацыі «Самы крыятыўны брэнд» прафесійны конкурс «Брэнд года» 2001.
2002 год — набыта і ўведзена ў эксплуатацыю унікальнае абсталяванне па вытворчасці цвёрдага туалетнага мыла.
2003 год — Серыя зубных паст «32 жамчужыны»: пераможца конкурсу «Брэнд года» 2003 (спажывецкія намінацыі «Самы ўпадабаны брэнд», "самы вядомы брэнд); дыплом Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» 2003 за перамогу ў намінацыі «Зубная паста № 1 2003 года айчыннай вытворчасці».
2004 год — кампанія атрымала сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням стандарту СТБ ІСО 9001-2001 у Нацыянальнай сістэме сертыфікацыі, а таксама патрабаванням стандарту DIN EN ISO 9001:2000 у нямецкай сістэме акрэдытацыі.
2005 год — пашырэнне рынкаў збыту, дзве новыя лініі фасоўкі.
2006 год — пабудаваны адміністрацыйны корпус, складскія памяшканні дасягаюць 6 квадратных кіламетраў.
2009 год — узнагароды конкурсу на лепшую парфумерна-касметычную прадукцыю, які прайшоў у рамках другога рэспубліканскага форуму «Ніка-2008»: у намінацыі «Лепшы прадукт для догляду валасоў»: пераможца; у намінацыі «Лепшы прадукт для догляду скуры твару і цела»: бронзавы прызёр; у намінацыі «Бальзамы»: сярэбраны і бронзавы прызёр.
Дзейнаць
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемтсва мае уласны цэнтр даследаванняў і распрацовак, эканомна расходуе ваду і электраэнергію, не забруджвае навакольнае асяроддзе, сартуе адходы. Многія прадукты кампаніі не праходзяць тэставанне на жывёлах і з’яўляюцца веганскімі. Прадукцыя прадстаўлена не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і на замежных рынках: Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, краін Балтыі, у Германіі і Ганконгу[2].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2023. Праверана 2 верасня 2023.
- ↑ а б https://www.modum.by/about/#