Моймір I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Моймір I
Mojmír I
Фрэска ў Зноемскай ратондзе
Фрэска ў Зноемскай ратондзе
князь вялікамараўскі
833 — каля 846
Пераемнік Расціслаў
князь нітранскі
833 — каля 846
Папярэднік Прыбіна
Пераемнік Расціслаў

Нараджэнне каля 795
Смерць 846
Род Майміравічы
Бацька Моймар[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Моймір I — першы вядомы з крыніц князь вялікамараўскі (830—846). Спрабаваў аб’яднаць шматлікія славянскія плямёны Сярэдняга Падунаўя. У час уладарства Мойміра I паскорылася развіццё феадальных адносін, пачалося пранікненне хрысціянства. Моймір I праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Каля 833 далучыў да Вялікамараўскай дзяржавы Нітранскае княства. У 846 германскі кароль Людовік Нямецкі сагнаў Мойміра I са стальца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шлях да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку IX стагоддзя аб’яднаў пад сваёй беспасярэдняй уладай славянскія плямёны на поўнач ад Дуная, стаў валадаром Мараўскага княства — славянскай дзяржавы, размешчанае ў басейне ракі Морава, левай прытоцы сярэдняга Дуная.

Упершыню назва Маравія згадваецца ў заходніх крыніцах у 822 годзе, калі паслы мараванаў, сярод іншых паслоў славян, прыбылі да двара імператара Франкскай дзяржавы Людовіка I Набожнага[1], аднак ці быў ужо тады Моймір I князем, дакладна не вядома. Князем Моймір названы ў летапісах у 830 годзе.

Царкоўная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Дзеля пашырэння хрысціянства ў Маравіі кароль Усходне-франкскага каралеўства Людовік II Нямецкі ў 829 годзе перадаў землі мараванаў пад юрысдыкцыю біскупства Пасау. Князь Моймір падтрымліваў хрысціянскіх місіянераў, спрыяючы пашырэнню хрысціянства. У 831 годзе біскуп Рэгінар Пасаўскі хрысціў Мойміра I і ўсіх мараванаў[2].

Князяванне[правіць | правіць зыходнік]

Моймір вызнаў над сабой сюзерэнітэт (намінальнае вяршынства) франкскіх імператараў, але захаваўшы поўную палітычную аўтаномію.

У 833 годзе зарганізаваў выправу на Нітранскае княства на тэрыторыі сучаснай заходняй часткі Славакіі. Выгнаўшы тамтэйшага князя Прыбіну, Моймір злучыў мараўскія і нітранскія землі ў адзіную дзяржаву, якая пазней ператварылася ў каралеўства Вялікамаравія. Прыбіна, схаваўшыся ў франкаў, атрымаў у валоданне Блатэнскае княства.

Скарыстаўшыся раздраем у Каралінгскай імперыі, Моймір I на пачатку 840-х гадоў паспрабаваў скінуць франкскае ярмо. У адказ кароль Усходне-франкскага каралеўства Людовік II уварваўся ў Маравію ў жніўні 846 года, скінуў Мойміра і паставіў новым князем яго пляменніка Расціслава[3]. Звесткі пра далейшы лёс Мойміра I адсутнічаюць: магчыма, ён загінуў або ўцёк падчас уварвання.

У гэтым жа года Вялікамаравія таксама была ўспадкавана яго пляменнікам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Аналы каралеўства франкаў (822).
  2. Sommer, Petr, «Bohemia and Moravia», in Berend, Nora, Christianization and the rise of Christian monarchy : Scandinavia, Central Europe and Rus' c. 900—1200, Cambridge, UK; New York: Cambridge University Press, pp. 214—262
  3. Фульдскія аналы (846).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hungarians & Europe in the Early Middle Ages: An Introduction to Early Hungarian History / translated by Nicholas Bodoczky. — Budapest: Central European University Press, 1999. — ISBN 963-9116-48-3.
  • A History of Slovakia: The Struggle for Survival. — New York: St. Martin’s Press, 1996. — С. 25—28. — ISBN 0-312-16125-5.
  • История Чехословакии, т. 1. — М., 1956. С. 51-52, 59;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]