Блатэнскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блатэнскае княства ў часы Коцела
Сцяг Славакіі Гісторыя Славакіі
Герб Славакіі
Дзяржавы славян
Дзяржава Само
Нітранскае княства
Вялікая Маравія
Блатэнскае княства
Сярэднявечная Венгрыя
(X стагоддзе — 1526 год)
Матуш Чак
Амадэй Аба
Габсбургская манархія
(1526—1918 гады)
Усходне-Венгерскае каралеўства
Каралеўская Венгрыя
Рэвалюцыя ў Славакіі
Чэхаславакія
Славацкая Савецкая Рэспубліка
Першая Славацкая рэспубліка
Славацкае нацыянальнае паўстанне
Славацкая сацыялістычная рэспубліка
Аксамітная рэвалюцыя
Аксамітавы развод
Сучаснасць
Славацкая рэспубліка

Партал «Славакія»

Блатэнскае княства, таксама вядомае як Панонскае або Задунайскае княства (славацк.: Blatenské kniežatstvo, славенск.: Spodnja Panonija, балг.: Блатенско княжевство, венг.: Balatoni Fejedelemség, ням.: Plattensee-Fürstentum) — славянская дзяржава, якая існавала ў перыяд 839/840 — 876 гадоў у раёне Блатэнскага возера — Балатана (тэрыторыя сучаснай Венгрыі) са сталіцай у горадзе Блатнаград. Займала тэрыторыю паміж Дравай на поўдні, Дунаем на ўсходзе, Грацам на захадзе і Веспрэмам на поўначы. Паводле апошніх даследаванняў Блатэнскаму княству належала і тэрыторыя паміж Дзьёрам і Клостэрнойбургам. У перыяд свайго росквіту княства было свайго роду сувязным звяном паміж заходнімі (Вялікая Маравія на поўначы) і паўднёвымі (Харватыя на Балканах) славянскімі народамі, разбураным венгерскімі нашэсцямі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Княства складалася з некалькіх графстваў:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 500—700 гадах на тэрыторыі будучага княства існавала так званая кестэльская культура змяшанага рамана-славяна-аварскага паходжання.

У 833 годзе з Нітранскага княства быў выгнаны яго князь Прыбіна. Ён атрымаў сховішча ў Людовіка II Нямецкага. Той хрысціў Прыбіну і ў 839 годзе падарыў яму частку тэрыторыі Карантаніі вакол возера Балатан. У 847 годзе Прыбіна атрымаў права перадачы ў спадчыну гэтай зямлі, і Блатэнскае княства было аддзелена ад Карантаніі. Прыбіна заснаваў Блатнаград у якасці сталіцы свайго новага княства.

Княства каля 846 года

Пасля гібелі Прыбіны князем стаў яго сын Коцел. Падчас яго кіравання княства стала культурным і інтэлектуальным цэнтрам славян. У 867 годзе Коцел прыняў у Блатнаградзе Кірыла і Мяфодзія, якія навучылі ў Блатнаградзе 50 вучняў. У 70-х гадах IX стагоддзя Мяфодзій Салунскі працягваў асветніцкую дзейнасць на тэрыторыі княства і заснаваў тут Панонскае архібіскупства.

У 874 годзе князь Святаполк I далучыў Блатэнскае княства да Вялікай Маравіі. Аднак у 876 годзе, пасля смерці Коцела, Людовік II Нямецкі забралаў назад свае землі, падораныя Прыбіне.

Пасля смерці Людовіка II панонскую частку ў 884 годзе зноў захапіла Вялікая Маравія. Арнульф Карынтыйскі ў 894 годзе вярнуў яе ў склад Усходне-Франкскага каралеўства, а ў 896 годзе даў яе ў якасці лена славянскаму князю Браславу, які ўключыў яго ў склад Панонскай Харватыі.

У 901 годзе тэрыторыя Блатэнскага княства была захоплена венграмі. У X—XII стагоддзях большая частка мясцовага заходне-славянскага насельніцтва падверглася ранняй мадзьярызацыі і часткова германізацыі, хоць невялікая яго частка, якая пазней ідэнтыфікавала сябе як харваты, захоўвалася дысперсна ў сельскай мясцовасці аж да канца XIX стагоддзя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]