Перайсці да зместу

Мой рок-н-ролл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мой рок-н-ролл
Выканаўца Би-2, Юлія Чычэрына[ru]
Дата выпуску 2001
Мова песні руская
Працягласць 06:45
Лэйбл Sony Music Entertainment
Аўтары Міхаіл Карасёў (тэкст), Лёва Бі-2 і Шура Бі-2 (музыка)

«Мой рок-н-ролл»песня рок-гурта «Би-2», напісаная ў 1988 годзе. Аўтар тэксту — Міхаіл Карасёў, кампазітары — Лёва Бі-2[ru] і Шура Бі-2[ru]. Песня ўпершыню была выдадзена ў студыйным альбоме «Мяу кисс ми» (2001).

Тэкст песні быў напісаны ў 1988 годзе ў горадзе Бабруйску па адрасе вуліца Інтэрнацыянальная, дом 70, кватэра 8[1]. Аўтарам тэксту да песні «Мой рок-н-ролл» стаў Міхаіл Карасёў — родны дзядзька Аляксандра Умана[ru], больш вядомага як Шура Бі-2. Першай працоўнай назвай будучага хіта было «Ночные ветры», і Аляксандр выконваў яго сольна[2]. З цягам часу музыканты захацелі абнавіць кампазіцыю, зрабіўшы да яе новую аранжыроўку. Зручны выпадак падвярнуўся, калі падчас аднаго з творчых эксперыментаў музыканты спрабавалі іграць з індыйскім аркестрам. Аднак гэтая версія яшчэ моцна адрознівалася ад «альбомнай», якая пазней стала хітом.

У 2001 годзе калектыў выпусціў альбом пад назвай «Мяу кисс ми», у якім пятым трэкам значылася песня «Мой рок-н-ролл». Да запісу альбомнай версіі твору музыканты прыцягнулі сваю сяброўку, свярдлоўскую спявачку Юлію Чычэрыну[ru]. Яе вакал дадаў кампазіцыі лёгкасці і рамантычнасці, а вядучы мужчынскі вакал належыў Шуры Бі-2. Тады ж Міхаіл Карасёў і Шура далі Юліі дазвол выконваць песню сольна і на сваіх канцэртах. Кампазіцыя стала хітом фактычна адразу пасля выхаду, а альбом «Мяу кисс ми» разышоўся тыражом больш чым у 250 тысяч экзэмпляраў. Праз тры гады яго перавыдаў лэйбл «Мистерия звука[ru]»[2].

У 2002 годзе на кампазіцыю «Мой рок-н-ролл» быў зняты кліп. У здымках прынялі ўдзел Лёва і Шура Бі-2, а месца Чычэрынай заняла літоўская актрыса Інгеборга Дапкунайтэ[en]. Рэжысёрам кароткаметражнага музычнага відэа стаў Міхаіл Сегал, вядомы сваімі працамі з такімі калектывамі, як «Сплин[ru]» («Романс», «Новые люди», «Пластмассовая жизнь»), «Каста[ru]» («Вокруг шум», «Закрытый космос») і «Машина времени» («Однажды»)[2]. У якасці аўдыёдарожкі кліпа была выкарыстана скарочаная версія кампазіцыі. У параўнанні з кананічнай яна карацейшая амаль на дзве хвіліны[3].

Песня таксама выконвалася дуэтам і з іншымі вакалісткамі. У прыватнасці, у 2003 годзе на фестывалі «Нашествие[ru]» музыканты саспявалі яе разам з Земфірай. У пачатку нулявых гадоў з’явілася яшчэ адна выканаўца кампазіцыі — Насця Полева[ru][3].

З прыходам у гурт новага клавішніка, Яна Нікаленка[ru], «Би-2» вырашылі крыху змяніць гучанне песні, дадаўшы ў канцы партыю ўступлення з сінгла «Смайл» гурта «Сети[ru]». Гэты дадатак стаў сольнай партыяй для новага клавішніка[2].

У жніўні 2015 года Юлія Чычэрына паведаміла, што Лёва Бі-2 забараніў ёй выконваць «Мой рок-н-ролл» у сувязі з яе выступамі на Данбасе. У інтэрв’ю тэлеканалу «LifeNews» яна распавяла, што фронтмэн «Би-2» даслаў ёй асабістае паведамленне з забаронай праз сацыяльную сетку «Вконтакте». Аднак спявачка праігнаравала забарону, адзначыўшы, што Лёва не з’яўляецца аўтарам песні[3].

Пасля канфлікту з Чычэрынай, «Би-2» выконвалі песню разам з украінскай спявачкай Ёлкай[ru][4], расійскай актрысай Чулпан Хаматавай[5], а таксама з беларускай спявачкай Ксеніяй Жук з гурта «Naviband».

Песня «Мой рок-н-ролл» гурта «Би-2» атрымала некалькі ўзнагарод у вобласці шоу-бізнеса і музыкі[3]:

Фестываль / Прэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Вынік Сп.
Залаты грамафон 15 лістапада 2002 «Залаты грамафон» Перамога
ПобоRoll[ru] 8 лютага 2003 Песня года Намінацыя [6]
Найбольш часта раціруемая на «Нашым радыё» песня Перамога
Прэмія Муз-ТВ[ru] 5 чэрвеня 2003[ru] Найлепшая песня Перамога
  1. Анна Лапицкая. БИ-2: два дня в Бобруйске (руск.). KOMKUR.info (21 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2014. Праверана 30 красавіка 2024.
  2. а б в г Би-2 «Мой рок-н-ролл» (руск.). Soundtimes.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2023. Праверана 30 красавіка 2024.
  3. а б в г Мой рок-н-ролл – Би-2 и Юлия Чичерина (руск.). Reproduktor.net. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 30 красавіка 2024.
  4. «Мой рок-н-ролл» — Ёлка, Би-2 и Симфонический оркестр Москвы «Русская филармония» (руск.). НТВ (1 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2023. Праверана 30 красавіка 2024.
  5. Александра Лисица. «Би-2» заменили в песне Чичерину на Хаматову (руск.). газета.ru (11 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2023. Праверана 30 красавіка 2024.
  6. 5NIZZA - лауреаты премии "Поборолл" (руск.)(недаступная спасылка). Music.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2009. Праверана 18 сакавіка 2009.