Naviband

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
NAVIBAND
Eurovision Song Contest 2017, Semi Final 2 Rehearsals. Photo 252.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры інды-поп, фолк-рок
Гады 2013 — сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Іншыя назвы NAVIBAND
Мова песень беларуская, руская
Склад

Ксенія Жук, Арцём Лук’яненка, Аляксандр Табольскі, Уладзіслаў Чашчавік,

Уладзімір Бегер
Афіцыйная сайт
Commons-logo.svg NAVIBAND на Вікісховішчы

NAVIBAND, або NAVI (бел.: Наві́) — беларускі гурт, які спявае ў жанры інды-поп, фолк-рок. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2017» з песняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцця».

Гісторыя гурта[правіць | правіць зыходнік]

2013—2014[правіць | правіць зыходнік]

Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013 — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненка. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакаліста ўжо даўно збіраліся змяніць стылістыку, у якой яны гралі да таго часу. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучанню і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і спець адну песню дуэтам.[1]

Першапачатковая назва гурта NAVI, як кажуць самі музыкі, не мае ніякага значэння. Але з англійскай мовы сугучнае «navy» перакладаецца як «флот», у грузінскай мове сугучнае «navi» — «лодка», у італьянскай «nave» — таксама «лодка». Таксама NAVI гэта назва ўкраінскай кіберспартыўнай каманды

У 2013 годзе музыку гурта NAVI ацаніла Дыяна Арбеніна, разам з ёй музыканты выступілі ў двух юбілейных канцэртах Начных Снайпераў. Таксама станоўча музыку NAVI ацаніў Сяргей Бабкін, на адным з яго сольных канцэртаў NAVI выступілі на разагрэве.

У студзені 2014 адбылася прэзентацыя першага альбома гурта пад назвай «Лаві». Улетку 2014 група ўзяла ўдзел у буйным польскім фестывалі Halfway festival, дзе выступіла на адной сцэне з Lisa Hannigan. У снежні 2014 года выйшаў акустычны альбом гурта на беларускай мове «Сонцам сагрэтыя»!

Летам 2015 года музыканты перамаглі ў намінацыі «Адкрыццё года», а таксама ўзялі «Лепшую песню на роднай мове» у Нацыянальнай музычнай прэміі Ліра. Былі ўдзельнікамі галоўнай сцэны фестывалю «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу звяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», неаднаразовыя госці фестываля «Басовішча-2015». Зімой 2015 года NAVI выступілі на калядных канцэртах у Маскве на пляцоўках ля Вялікага тэатра, дзе былі цёпла прынятыя публікай.[2]

2015—2016[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2015 група выступіла на буйным расійскім фестывалі «Дзікае мята» разам з такімі мэтрамі як: «Акварыум», «Tequilla Jazz», Ніно Катамадзэ, «Млын», Zdobshizdub.

Намінанты беларускай музычнай прэміі «Героі года-2015» ад Тузін Гітоў, узялі Гран-пры конкурсу «Засьпявай 2.0», пераможцы конкурснай праграмы «Басовішча-2015».

2017[правіць | правіць зыходнік]

Фіналісты беларускага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2016» (з песняй «Гэта зямля»), «Еўрабачанне-2017» (песня «Гісторыя майго жыцця»). 20 студзеня 2017 перамаглі ў нацыянальным адборы з песняй «Гісторыя майго жыцця». Такім чынам песня на беларускай мове ўпершыню трапіла на міжнародны конкурс «Еўрабачанне».

У студзені 2017 года выпусцілі новы альбом «Иллюминация» (Ілюмінацыя), у склад якога ўвайшлі 8 песень (4 на беларускай мове, 4 на рускай). У склад альбома ўвайшоў дуэт, запісаны з Я. Грышкаўцом.

14 лютага (традыцыйна для гурта) адбыўся вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новага альбома ў мінскім клубе «RE:PUBLIC».

Па выніках галасавання ў паўфінале «Еўрабачання» 11 сакавіка 2017 трапілі ў лік фіналістаў конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца.

2018[правіць | правіць зыходнік]

22.2.2018, у Дзень роднай мовы, гурт NaviBand сумесна з беларускай гімнасткай Меліцінай Станютай прэзентавалі відэа народнай песні «Рэчанька».

2020[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2020 года гурт запісаў песню «Іншымі», у якой «кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер наўкол», і асудзіў гвалт сілавых структур Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў падчас пратэстаў у Беларусі.

2021[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2021 года гурт падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў т.зв. «бан» («чорны спіс») арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Год Арыгінальная назва Па-беларуску
2014 Лови Лаві
2014 Сонцам сагрэтыя -
2016 Live in Minsk У прамым эфіры з Мінску
2016 Мы Просыпаемся Мы Прачынаемся
2017 Иллюминация Ілюмінацыя
2017 Адной дарогай -
2019 NaviBand Гурт Наві
2020 Отпускаю Адпушчаю

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Год Арыгінальная назва Па-беларуску
2015 Доброе утро Добрага ранку
2015 Плакалі ветры -
2016 Гэта зямля -
2017 Гісторыя майго жыцця -
2017 А дзе жывеш ты? -
2018 Бяжы -
2018 Рэчанька -
2018 Молодость в кармане Маладосць у кішэні
2018 Сумне море Сумнае мора
2018 Аднойчы І Назаўжды -
2019 Вдаль Удалечыню
2019 Галилео (Два человека) Галілеа (Два чалавека)
2019 When the Party's Over Калі вечарыны скончаны
2019 Один из нас Адзін з нас
2020 Іншымі -
2020 Девочка в белом Дзяўчынка ў белым
2020 Миллионы больших сердец Мільёны вялікіх сэрцаў
2021 Снег Снег
2021 Вольныя сны -
2021 Плейлисты Плэйлісты
2021 Girl in White Дзяўчынка ў белым
2021 Однажды Аднойчы
2021 Сумнае свята -
2022 Мары -
2022 Свяці -


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Naviband
Папярэднік:
IVAN
EuroBielorrusia.svg
Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

2017
Пераемнік:
Alekseev