Перайсці да зместу

Монстр (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МонстрM:
кар.: 괴물 (Gwoemul)
Постар фільма
Актрыса Пэ Ду На стаіць побач з вялікай афішай фільма.
Жанр фільм жахаў, навукова-фантастычны фільм[d], kaiju[d], кінакамедыя і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар Цой Ён Пэ
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 119 хв.
Бюджэт ₩ 11 800 000 000
Зборы $ 89 106 383
Краіна
Мова карэйская
Год 21 мая 2006[1], 29 сакавіка 2007[2], 27 ліпеня 2006[1] і 30 сакавіка 2007[1]
IMDb ID 0468492
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Монстр» (кар.: 괴물) — паўднёвакарэйскі мастацкі фільм рэжысёра Пон Джун Хо, зняты ў 2006 годзе. На момант заканчэння праката 8 лістапада 2006 года фільм паглядзелі 13 мільёнаў гледачоў, і ён стаў самым касавым южнакарэйскім фільмам за ўсю гісторыю назіранняў[4].

Рэйтынгі
Выданне Адзнака
AllMovie 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак
AlloCiné 4.1 з 5 зорак4.1 з 5 зорак4.1 з 5 зорак4.1 з 5 зорак4.1 з 5 зорак
Box Office Mojo 0 з 5 зорак0 з 5 зорак0 з 5 зорак0 з 5 зорак0 з 5 зорак
ČSFD 6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак6.2 з 10 зорак
FilmAffinity 6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак
Internet Movie Database 7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак
Metacritic 6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак6.9 з 10 зорак
Rotten Tomatoes 7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак7.2 з 10 зорак

Амерыканскі ваенны патолагаанатам загадвае свайму карэйскаму памочніку парушыць пратакол і выліць 200 бутэлек фармальдэгіду ў каналізацыю, якая вядзе да ракі Ханган. Памочнік пярэчыць, але спроба супраціву не прыводзіць да змены загаду. Праз некалькі гадоў, двое рыбакоў вылоўліваюць з ракі нейкую дзіўную істоту, якая кусае аднаго з іх, і той губляе яе ў раку.

Пак Ган Ту (Сон Кан Хо) — бесталковы 36-гадовы хлопец, які дапамагае кіраваць кавярняй на беразе ракі свайму бацьку Хі Пону (Пён Хі Пон). У яго ёсць дачка Хен То (Кхо Ах Тон), якая вучыцца ў школе. Сястра Ган Ту, Нам Джу (Пэ Ду На), займаецца стральбой з лука і ледзь не становіцца чэмпіёнкай нацыянальнага спаборніцтва, аднак з-за марудлівасці не паспявае зрабіць апошні стрэл і атрымлівае толькі бронзавы медаль. Малодшы брат Ган Ту, Нам Іль (Пак Хэ Іль), былы алкаголік, які нічога не робіць з таго часу, як скончыў універсітэт.

Ган Ту абслугоўвае кліентаў і бачыць, што каля ракі збіраецца натоўп, разглядаючы нейкую вялікую істоту, якая вісіць пад мастом. Монстр скача ў ваду і плыве да берага. Людзі пачынаюць кідаць у ваду ежу і іншыя прадметы. Праз некалькі імгненняў монстр з’яўляецца на беразе і пачынае нападаць на людзей і жэрці іх. Ган Ту і амерыканскі салдат, якога завуць Дональд, спрабуюць змагацца з істотай. Ган Ту ўцякае, хапаючы за руку Хен То, але часова адпускае руку сваёй дачкі і машынальна хапае іншую дзяўчынку. Праз некаторы час, ён азіраецца і бачыць, што істота цягне Хен То ў раку і знікае разам з ёй пад вадой.

Сям’я аплаквае дзяўчынку ў прытулку, прызначаным для ахвяраў нападу. Ган Ту ізалююць ў бальніцы, пасля таго, як ён кажа, што кантактаваў з монстрам. Карэйскі ўрад аб’яўляе, што істота з’яўляецца не толькі прамой небяспекай, але і носьбітам невядомага смяротнага віруса, якім заразіўся Дональд. Хен То тэлефануе Ган Ту і паведамляе, што яна не мёртвая, а знаходзіцца ў каналізацыі. Ган Ту спрабуе растлумачыць іншым, але яму не вераць. Толькі Хі Пон верыць свайму сыну. Яны захопліваюць грузавік, два ахоўных касцюма, зброю і карту каналізацыйнай сістэмы вакол ракі Ханган. Пошукі ў каналізацыі не маюць плёну. Сям’я вяртаецца ў кавярню на беразе ракі, каб пераначаваць, але выяўляе, што істота назірае за імі. Монстр перакульвае кавярню, а Хі Пон страляе і прымушае істоту бегчы. Трое мужчын пачынаюць пераследваць істоту і страляць у яе. У канчатковым рахунку Хі Пон гіне, Ган Ту захопліваюць салдаты, а Нам Іль і Нам Джу ўцякаюць у розных напрамках.

У бальніцы Ган Ту падслухоўвае, што няма ніякага віруса: урад проста спрабуе выратаваць сваю рэпутацыю. Каманда дактароў робіць хлопцу лабатамію. Медсястра даследуе абыякавага Ган Ту, але ён нечакана бярэ яе ў закладнікі, прыставіўшы да горла шпрыц. Ён уцякае, знаходзіць грузавік і едзе да моста. Хен То знаходзіцца ў глыбокай яме ў каналізацыі, куды яе прынесла істота. Монстр прыносіць у яму новых ахвяр. Усе яны аказваюцца мёртвымі, акрамя бяздомнага хлопчыка Се Ту. Нам Іль ідзе да сябра і з яго дапамогай высвятляе, адкуль паступіў званок Хен То. Сябар здраджвае яго, пазваніўшы ў паліцыю, але Нам Ілю ўдаецца збегчы. Ён пасылае тэкставае паведамленне Нам Джу з месцазнаходжаннем Хен То. Нам Джу сутыкаецца з монстрам, дзяўчына хоча стрэліць з лука, але яна зноў марудзіць, і ад удару хвастом монстра губляе прытомнасць і падае ў калодзеж. Хен То спрабуе выбрацца з каналізацыі па вяроўцы, зробленай з адзення ахвяр, але істота не дае дзяўчынцы гэтага зрабіць, схапіўшы яе і Се Ту.

У рэшце рэшт, Ган Ту знаходзіць монстра і пераследуе яго па зямлі. Нам Іль прачынаецца побач з бяздомным і з дапамогай лікёру робіць некалькі кактэйляў Молатава. Нам Джу выбіраецца з калодзежа. Звер прыводзіць ўсіх трох сваякоў на бераг ракі, дзе нападае на дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць выкарыстання урадам «Жоўтага Агента», істоты і неіснуючага віруса. Паліцыя актывуе зброю масавага знішчэння «Жоўты Агент». Прабіраючыся скрозь атрутныя пары, Ган Ту выцягвае два дзіцячых цела з пашчы істоты. Хен То схапіла Се Ту і не была цалкам праглынута істотай, трымаючыся за яе вялікі зуб. Дзяўчынка задыхнулася. Істота прыходзіць у прытомнасць і спрабуе вярнуцца ў раку. У лютасці, Ган Ту хапае вулічны знак і пачынае біць ім монстра. Нам Іль пачынае кідаць у істоту кактэйлі Молатава. Бяздомны, якога сустрэў Нам Іль, аблівае істоту бензінам. Нам Джу падымае адзін з падпаленых фрагментаў анучы і з дапамогай лука пасылае яго ў вока монстру. Істота робіць апошнюю спробу ўцячы ў раку, але Ган Ту нарэшце забівае яе. Нам Джу і Нам Іль аплакваюць мёртвую пляменніцу, а Ган Ту атрымоўваецца вярнуць да жыцця Се Ту. Ган Ту ўсынаўляе Се Ту і жыве з ім ў адноўленай і ўтульнай кавярні. Дзеля абароны ён набыў вінтоўку. Па тэлевізары бясконца ідуць навіны пра падзеі, якія адбыліся[5].

Акцёр Роля
Пён Хі Пон Хі Пон Хі Пон
Сон Кан Хо Ган Ту Ган Ту
Пак Хэ Іль Нам Іль Нам Іль
Пэ Ду На Нам Джу Нам Джу
Кхо Ах Тон Хен То Хен То
Лі Чжэ Ын Се Тын Се Тын
Лі Дон Хо Се Ту Се Ту
Юн Чжэ Мун бяздомны
Лім Філ Тун начальнік Нам Іля
Пак Рох Тык следчы
Кхо Су Хуі медсястра

Здымкі і прэм’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта трэці поўнаметражны фільм рэжысёра Пон Джун Хо. Рэжысёр вымушаны быў сябе абмяжоўваць рамкамі бюджэту, асабліва калі гэта тычылася спецэфектаў. Вобраз монстра стварыў Чан Чын Вэй, а змадэлявана істота была ў новазеландскай кампаніі «Weta Workshop». Рэжысёр не хацеў ствараць зусім ужо фантастычную, падобную на іншапланетную, істоту; ён папрасіў, каб яна была вялікіх памераў, трохі муціраваная і перайначаная, але, у цэлым, падобная на звычайнага насельніка марскіх глыбінь. Монстр мае пярэднія канечнасці, падобныя на канечнасці амфібій. Частка здымак вялася ў рэальных калектарах каля ракі Ханган без выкарыстання дэкарацый. Прэм’ера фільма адбылася на Канскім кінафестывалі 21 мая 2006 года, а затым у Паўднёвай Карэі 27 мая 2006 года[6]. Фільм быў адабраны на некалькі кінафестываляў: паказы на адкрыцці Канскага кінафестывалю, ў Таронта, Токіа і Нью-Ёрку.

Пачатак фільма быў заснаваны на рэальным інцыдэнце, які адбыўся ў лютым 2000 года. Амерыканскія ўзброеныя сілы, якія размяшчаюцца ў Паўднёвай Карэі, малююцца так, што іх не турбуюць наступствы, якія могуць паўстаць з прычыны іх дзеянняў. Фільм сатырычна адлюстроўвае паўднёвакарэйскі ўрад, які паказаны канаючым у бюракратыі, некампетэнтным і абсалютна не дбаючым пра народ. Англамоўным крытыкамі фільм спадабаўся, пра што сведчыць рэйтынг у 92% на «Rotten Tomatoes[7]». На «Metacritic» ён зарабіў 85 балаў і быў прызнаны адным з галоўных фільмаў 2007 года[8]. Фільм атрымаў 18 кінематаграфічных узнагарод і ўдзельнічаў яшчэ ў 13 намінацыях. 19 чэрвеня 2007 года быў анансаваны сіквел «Монстра». Акрамя таго, «Twitch Film» 3 лістапада 2009 года абвясціў аб планах выпусціць кампутарную гульню па матывах фільма.

Зноскі

  1. а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 5 чэрвеня 2022.
  2. http://kinokalender.com/film5940_the-host.html Праверана 10 красавіка 2018.
  3. а б в г д е ё ж з Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. The Host (англ.). Box Office Mojo. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  5. Вторжение динозавра Gwoemul (руск.). КиноПоиск. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  6. The Host (2006) (англ.). AllMovie. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  7. The Host (2007) (англ.). Rotten Tomatoes. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  8. The Host (англ.). Metacritic. Праверана 14 кастрычніка 2021.