Паталагічная анатомія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паталагі́чная анато́мія — раздзел паталогіі, які вывучае марфалагічныя асновы працэсаў і хвароб на розных ўзроўнях (ад арганізмавага да малекулярнага).

Падзяляецца на

  • агульную (вывучае агульнапаталагічныя працэсы)
  • асобную (даследуе асобныя хваробы).

Аб'екты даследавання: трупы, біяпсіраваныя тканкі, тканкавыя культуры, эксперыментальныя жывёлы.

Метады даследавання:

  • аўтапсія (ускрыццё трупа),
  • біяпсія (прыжыццёвае мікраскапічнае даследаванне),
  • эксперымент (стварэнне мадэляў паталагічнага працэсу ці хваробы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паталагічная анатомія пачала фарміравацца ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Заснавальнік — італьянскі ўрач Дж. Марганьі.

У 19 — пач. 20 ст. развіццю паталагічнай анатоміі садзейнічалі працы М. Біша  (руск.) і Ж. Крувелье  (руск.) ў Францыі, К. Ракітанскага  (руск.) ў Аўстрыі, А. І. Палуніна  (руск.), М. Н. Нікіфарава  (руск.), А. І. Абрыкосава ў Расіі.

На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі развіццю спрыялі заснаванне кафедры паталагічнай анатоміі ў Мінскім медыцынскі інстытуце (1923), працы І. Т. Цітова і Ю. В. Гулькевіча.

Навуковыя даследаванні вядуцца ў медыцынскіх інстытутах Мінска, Гродна, Віцебска па пытаннях марфалогіі пухлін шчытападобнай залозы, павольных нейраінфекцый, захворванняў падстраўнікавай залозы.

Вядучыя беларускія спецыялісты — Г. І. Краўцова, М. К. Недзьведзь, Я. Д. Чарствой, Ю. Р. Бойка, Н. Ф. Сіляева, Ю. В. Крылоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]