Морыц Бляйбтрой
Выгляд
| Морыц Бляйбтрой | |
|---|---|
| Moritz Bleibtreu | |
| | |
| Дата нараджэння | 13 жніўня 1971[1][2][…] (54 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Ганс Брэнер[d] |
| Маці | Моніка Бляйбтрой |
| Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0001953 |
| moritzbleibtreu.com | |
Морыц Бляйбтрой (ням. Moritz Bleibtreu, нар. 13 жніўня 1971, Мюнхен) — нямецкі акцёр, сын актрысы Монікі Бляйбтрой і акцёра Ганса Брэнера.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Морыц Бляйбтрой нарадзіўся ў Мюнхене, вырас у Гамбургу. Будучы сынам акцёраў, ужо дзіцем пачаў здымацца ў тэлевізійных фільмах. У 11-м класе кінуў школу. Наведваў акцёрскія курсы ў Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Германію, граў у тэатры, здымаўся на тэлебачанні.
Шырокую вядомасць Морыцу Бляйбтрою прынеслі кінафільмы «Дастукацца да нябёсаў» Яна Томаса, «Бяжы, Лола, бяжы» Тома Тыквера і «Месяцавы тата» Бахціяра Худайназарава. У 1998 годзе прыняў рашэнне не здымацца больш у тэлефільмах. І з тых часоў сапраўды не ўдзельнічаў ні ў адным тэлевізійным праекце.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Жанчыны-агенты (2008)
Зноскі
- ↑ Moritz Bleibtreu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Moritz Bleibtreu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #124512887 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Морыц Бляйбтрой на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Хатняя старонка