Том Тыквер
| Том Тыквер | |
|---|---|
| Tom Tykwer | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 мая 1965 (60 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, кампазітар, аператар-пастаноўшчык, кінакампазітар, рэжысёр |
| Кар’ера | 1990—нашы дні |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0878756 |
| tomtykwer.com | |
Том Тыквер (ням.: Tom Tykwer [ˈtɪkvɐ], нар. 23 мая 1965[4][5][…], Вуперталь, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ[1]) — нямецкі рэжысёр, сцэнарыст, кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Том Тыквер нарадзіўся 23 мая 1965 года ў Вупертале. У 11 гадоў зняў першы фільм на плёнку «Супер 8". З 1980 года працаваў у кінатэатрах. З 1988 года складальнік праграм групы кінатэатраў «Moviemento» у Берліне. З 1990 года зняў некалькі фільмаў, якія атрымалі досыць шырокую вядомасць у Германіі. Пасля выхаду фільма «Лола бяжыць» ў 1998 годзе дамогся міжнароднага прызнання.
У 2000 годзе выйшаў на экраны «Прынцэса і ваяр», а ў 2002 годзе - «Рай». Гэтыя фільмы зрабілі Тыквера адным з самых вядомых рэжысёраў не толькі ў Германіі, але і ў Еўропе.
У верасні 2006 года адбылася прэм'ера фільма «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы» па матывах знакамітага рамана П. Зюскінда «Парфумер». Бюджэт фільма склаў каля 65 млн. долараў, вельмі вялікі для еўрапейскага кіно.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #120341808 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.
- ↑ https://www.deutsche-filmakademie.de/mitglieder/177/ Праверана 3 лютага 2019.
- ↑ Tom Tykwer // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tom Tykwer // Brockhaus Enzyklopädie
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- tomtykwer.com — афіцыйны сайт