Мосар (курганны могільнік)
Appearance
Мосар — курганны могільнік каля вёскі Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,5 км на поўдзень ад возера Мосарскае, у лесе.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Датуецца X — пачаткам XI стагоддзя.
Захавалася 10 насыпаў вышынёй 0,5—1,2 м, дыяметрам 6—8 м. Выявіў і даследаваў у канцы XVIII стагоддзя В. Мінліх, які раскапаў 6 насыпаў. Матэрыялы яго даследаванняў захоўваюцца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.
Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены бронзавыя бразготкі, рэшткі скураных папружак. Абследавала ў 1981 годзе Л. У. Дучыц.
Шматлікія археалагічныя знаходкі і курганны могільнік сведчаць пра тое, што Мосар з’яўляецца адным з найбольш старажытных паселішчаў у раёне[1].
Зноскі
- ↑ в. Мосар(недаступная спасылка) на Прыдзвінне: гісторыя і сучаснасць(недаступная спасылка)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 235.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Мосар (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»