Перайсці да зместу

Мотальскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мотальскае
Морфаметрыя
Шырыня 0,77 км
Плошча 1,15 км²
Аб’ём 0,00118 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,9 км
Найбольшая глыбіня 2 м
Сярэдняя глыбіня 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 3588 км²
Упадаюць Ясельда
Выцякаюць Ясельда
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Мотальскае (Беларусь)
Мотальскае
Мотальскае
Map

Мотальскае возера — размешчана ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на поўнач ад вёскі Моталь. Плошча люстэрка — 1,15 км². Сярэдняя глыбіня 1 м. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады 1180000 кб.м. Плошча вадазбору 3588 км².

Размешчана ў басейне ракі Ясельда, якая цячэ праз возера. Катлавіна возера лопасцевай формы (выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 2,5 км; максімальная шырыня — 0,77 км, сярэдняя — 0,46 км) сфарміравана ў выніку разліву ракі Ясельда. Берагавая лінія даўжынёй 6,9 км утварае мноства заліваў. Звужаючыся ў сярэдняй частцы, катлавіна падзяляецца на 2 плёсы. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае больш за палову плошчы возера.