Музей Алаізы Пашкевіч (Астрына)
Музей А. С. Пашкевіч (Цёткі) | |
---|---|
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1982 |
Месцазнаходжанне | 231536, Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, г.п. Астрына, вул. Гродзенская, 58 |
Памеры фонду | 881 |
Выставачная плошча | 127,4 |
Дырэктар | Ала Сямёнаўна Балобан |
Адкрыты | згодна з заяўкамі на экскурсію з 9.00 да 18.00 |
Музей А. С. Пашкевіч (Цёткі) — музей, прысвечаны Алаізе Пашкевіч, які знаходзіцца ў г.п. Астрына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Адзіны музей Цёткі ў Беларусі[1]. Музей размешчаны ў памяшканні Астрынскай сярэдняй школы імя А. С. Пашкевіч (Цёткі).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1976 годзе быў арганізаваны літаратурна-краязнаўчы гурток пад кіраўніцтвам настаўніцы Галіны Багумілаўны Пугач, які ставіў сваёй мэтай збор матэрыялаў для музея А. С. Пашкевіч[2].
15 снежня 1982 года адбылося адкрыццё музея А. С. Пашкевіч (Цёткі) (загад № 49-а ад 8 верасня 1982 года).
З 1996 года кіраўнік музея — Балобан Ала Сямёнаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
У 2006 годзе экспазіцыйна-выставачная плошча музея павялічылася, былі створаны новыя экспазіцыі.
У 1990 годзе музею было прысвоена званне “Выдатны школьны музей”.
У 2017 годзе музей А.С.Пашкевіч (Цёткі) заваяваў першае месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных музеяў, які праходзіў у рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»[3].
У 2020 годзе музею быў прысвоены статус “народны”.
Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Экспазіцыйна-выставачная плошча — 127.4 кв.м., фондасховішча – 12 кв.м. Колькасць экспанатаў усяго – 881, у т.л. асноўнага фонду – 606, дапаможнага – 275. [4] У музеі чатыры залы.
Экспазіцыі першай залы прысвечаны жыццю і творчасці таленавітай беларускай паэтэсы, асветніцы і актыўнага дзеяча на ніве беларускай культуры пачатку ХХ ст. Каштоўныя экспанаты распавядаюць пра сям’ю Пашкевічаў, дзяцінства і юнацтва Алаізы, яе рэвалюцыйную і асветніцкую дзейнасць, вучобу і творчасць у Пецярбургу, Львове, Кракаве, Вільні і Мінску. Прадстаўлена мноства фотаздымкаў паэтэсы, яе родных і сяброў, выдатных дзеячаў культуры, якія аказалі ўплыў на станаўленне яе грамадзянскай пазіцыі і літаратурную творчасць. Экспанаты апошняй экспазіцыі расказваюць пра ўшанаванне памяці Цёткі.
Экспазіцыі «Шчучыншчына літаратурная» і «Гродзеншчына літаратурная» другой залы музея «Гучыць яе ліра нанова» знаёмяць наведвальнікаў з пісьменнікамі, выхадцамі з Прынёманскага краю, якія ідуць паэтычнай сцяжынкай, пратаптанай іх славутай зямлячкай. На стэндах размешчаны матэрыялы пра пісьменнікаў Шчучыншчыны, кнігі з аўтографамі аўтараў.
Экспанаты трэцяй, этнаграфічнай залы ствараюць атмасферу таго часу, калі жыла А.С. Пашкевіч. Тут сабраны разнастайныя прылады працы і прадметы побыту сялян канца ХІХ — пачатку ХХ ст.
У чацвёртай зале - экспазіцыя «Тут родзіцца думка за думкай…”. Цікавыя матэрыялы расказваюць пра гісторыю развіцця адукацыі ў Астрыне.
Зноскі
- ↑ Карэспандэнт "Звязды" наведала музей Цёткі
- ↑ Новае інтэрв'ю з дыску "Постаці" — Галіна Пугач(недаступная спасылка)
- ↑ Музей Цёткі – лепшы ў вобласці
- ↑ https://tsiotkamuseum.wordpress.com/%d0%b2%d1%96%d0%b7%d1%96%d1%82%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d0%ba%d0%b0%d1%80%d1%82%d0%ba%d0%b0-%d0%bc%d1%83%d0%b7%d0%b5%d1%8f/
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]