Астрына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Астрына
Astryna1.JPG
Спаса-Праабражэнская царква
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
1 731 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1514
Паштовы індэкс
231536
Аўтамабільны код
4
Астрына на карце Беларусі ±
Астрына (Беларусь)
Астрына
Астрына (Гродзенская вобласць)
Астрына

Астрына́[2] — гарадскі пасёлак у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астрынскага пасялковага савета. Размешчана на рацэ Астрынцы, прытоку ракі Котры. За 22 км ад Шчучына, 29 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка на лініі МастыЛіда, на перакрыжаванні аўтадарог Гродна—Ліда і Масты—Шчучын—РадуньВільнюс. Насельніцтва 1 731 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб 1792 года

Назва ад ракі Астрынкі (калісьці Астрошы). Упершыню згадваецца пад 1487 г. у Літоўскай Метрыцы. Расійскі археолаг В. Сядоў атаясамлівае Астрыну з «Астрэяй» са «Спісу гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх». Беларускія археолагі М. Ткачоў, С. Піваварчык, праводзілі раскопкі на гарадзішчы, якое знаходзіцца ў двух кіламетрах ад Астрыны. Было выяўлена, што славяне тут жылі з 10 ст., побач гарадзішча — курганныя могілкі таго часу. У 15—16 ст. каралеўскае ўладанне, цэнтр воласці Троцкага павета. У пач. 16 ст. у Астрыне жылі татарскія князі Астрынскія, якія паходзілі з роду Гірэевічаў, ад Гірэевага ўнука Даўлета. У 1508 г. намеснікам (старостам) быў Федка Храптовіч, падскарбі літоўскі. У 1520 г. вял.кн. Жыгімонт Стары аддаў Астрыну ў заставу (арэнду) магнату А. Хадкевічу. У 16 ст. старостамі ў Астрыне былі: князь Глеб Пронскі, Федка Храптовіч, і Сямён Скіндзер, родам з Шатландыі. У часы Рэчы Паспалітай у Астрыне знаходзілася «неградовае» каралеўскае староства. У Астрыне, паводле прывілею на няпоўнае магдэбургскае права ад вял.кн. Уладзіслава Вазы ад 1641 г., штотыдзень адбываліся таргі. У 1666 г. быў пабудаваны касцёл коштам магнатаў Пацаў — Крыштафа Паца і ягонай жонкі Клары дэ Мальгі Ласкарыс. З 1763 г. уласнасць Зянковічаў. У 1771 г. намеснікам (старостам) быў дуэлянт і авантурыст Андрэй Зянковіч, які, між іншым, быў інстыгатарам літоўскім. З 1793 г. Астрына — цэнтр воласці Шчучынскага павета Віленскага ваяводства. У 1859 г. — 170 дамоў і 970 жыхароў. У 1866 г. — 179 дамоў і 1196 жыхароў, з іх 481 праваслаўныя, 669 яўрэяў, 12 каталікоў і 34 мусульманіна з беларуска-літоўскіх татараў. У 1882 г. налічвалася 1984 жыхары (973 мужчыны і 1011 жанчын). У Астрыне амаль да канца 19 ст. стаяла старажытная мураваная царква — Перамянення Боскага, пабудаваная, магчыма, у кан. 15 ст., і драўляная каталіцкая капліца, якая замяніла ў 19 ст. спалены расійскімі войскамі стары касцёл. З 1921 г. у складзе Польшчы, з 1926 г. цэнтр гміны Шчучынскага павета, з 1931 г. — горад. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак Васілішкаўскага раёна. З 3 жніўня 1954 г.[3] па 20 студзеня 1960 г. цэнтр Васілішкаўскага раёна. У 1960—1962 г. у Скідальскім, з 1962 г. у Шчучынскім р-не.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лясной, будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр «Волат» (Астрынскi народны паэтычны тэатр), размешчаны ў будынку колішняй сінагогі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква
Astryna2.JPG

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Галерэя візуальных мастацтваў «NOVA»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]