Музей Геці
Музей Геці | |
J. Paul Getty Museum | |
![]() Цэнтр Геці | |
Заснаваны | 1954 |
---|---|
Заснавальнік | Jean Paul Getty[d] |
Адкрыты | 1954 |
Месцазнаходжанне | Лос-Анджэлес, ЗША |
Наведвальнікі | |
Дырэктар | Майкл Брэнд |
getty.edu/museum/(англ.) | |
![]() |
Музей Геці (J. Paul Getty Museum) — самы буйны мастацкі музей у Каліфорніі.
Гісторыя музея[правіць | правіць зыходнік]
Са снежня 1997 года музей размешчаны ў Лос-Анджэлесе, у сучасным будынку Цэнтра Геці, будаўніцтва якога абыйшлося ў 1,2 млрд. долараў (арх. Рычард Меер). Музейныя калекцыі антычнага перыяду экспануюцца на Віле Геці ў Малібу (пабудавана па ўзоры Вілы папірусаў у Геркулануме). Уваход у музей бясплатны.
Музей быў заснаваны нафтавым магнатам Дж. Полам Геці (1892—1976), які быў да часу смерці самым багатым чалавекам свету. Пакінутая ім на патрэбы музея шматмільярдная маёмасць зрабіла музей Геці самым заможным набытчыкам твораў «старых майстроў» і антычнай скульптуры на прэстыжных аўкцыёнах Лондана і Нью-Ёрка.
Кіраўніцтва музея настолькі заўзята прынялося за скупку палотнаў вялікіх мастакоў, што на працягу 1980-х гг. іх вінавацілі ў стварэнні штучнага ажыятажу на рынку твораў мастацтва, які прывёў да залімітавага ўзлёту коштаў. У 2006 г. Цэнтр Геці апынуўся замяшаным у скандале, звязаным з кантрабандным вывазам антычных старажытнасцяў з Італіі і Грэцыі (такіх, як бронзавы «Атлет з Фано»). Італьянскі ўрад запатрабаваў у музея вярнуць усе каштоўнасці, вывезеныя з краіны незаконным шляхам[2].
Шэдэўры калекцыі[правіць | правіць зыходнік]
Панторма. Партрэт юнака з алебардай.
Латур. Сляпы музыкант.
Рэмбрандт. Св. Варфаламей
Рэнуар. «Шпацыр».
Ван Гог. «Ірісы».
Зноскі
- ↑ Visitor Figures 2015 // The Art Newspaper — 2016. — Iss. 278. — ISSN 0960-6556
- ↑ Lenta.ru: Италия получит от музея Гетти 40 античных экспонатов
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Геці
- Афіцыйны сайт Фонду Геці