Перайсці да зместу

Панторма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джакопа Панторма
італ.: Jacopo da Pontormo
Фатаграфія
Партрэт Джакопа Панторма працы Джорджа Вазары
Імя пры нараджэнні Jacopo Carucci
Дата нараджэння 24 мая 1494(1494-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1557(1557-01-02) (62 гады)
Месца смерці
Бацька Bartolommeo di Jacopo di Martino[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак маньерызм
Уплыў Леанарда да Вінчы
Андрэа дэль Сарта
П'ера дзі Козіма  (руск.)
Уплыў на Джавані Батыста Нальдзіні  (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Панторма (сапраўднае імя Jacopo Carucci; 24 мая 1494, Панторма, цяпер прыгарад Эмполі — 2 студзеня 1557, г. Фларэнцыя) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы  (укр.), адзін з заснавальнікаў маньерызму.

Сустрэча Марыі і Елізаветы  (італ.). 1529. Царква Сан-Мікеле, Кармін’яна

У дзесяцігадовым узросце, страціўшы бацьку, Панторма адправіўся ў Фларэнцыю, дзе і правёў усё сваё жыццё. Ён вучыўся ў П'ера дзі Козіма  (руск.) і Андрэа дэль Сарта. У ранніх працах адбіваецца ўплыў Леанарда да Вінчы і Сарта (роспіс люнеты на віле Медычы ў Поджа-а-Каяна  (руск.)). Позні вялікі ўплыў на яго творчасць аказала знаёмства з гравюрамі Дзюрэра. Паступова Панторма адыходзіць ад традыцыі Рэнесансу. Значныя працы: «Хрыстос ва Эмаусе  (італ.)», 1525, Уфіцы, Фларэнцыя; «Мадонна са святым Іосіфам і Іаанам Хрысціцелем», Эрмітаж, Санкт-Пецярбург; «Сустрэча Марыі і Елізаветы  (італ.)», царква Сан-Мікеле  (італ.), Кармін’яна, 1528—1530.

«Зняцце з крыжа»

[правіць | правіць зыходнік]

Адной з лепшых лічыцца «Зняцце з крыжа  (італ.)» (1528, Фларэнцыя, царква Санта-Фелічыта  (італ.)). У карціне адсутнічае выразнасць прасторавых адносін, фігуры набліжаны да пярэдняга плану. Адсутнасць цвёрдай апоры кампазіцыі стварае ўражанне няўстойлівасці, падкрэслівае драматызм і напружанасць аднаго з першых твораў маньерызму.

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.

С. Дзуффи. Большой атлас живописи. — М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 116,117. — 431 с. — ISBN 5-224-03922-3.