Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей
Профіль комплексны
Заснаваны 1984
Падпарадкаванасць аддзел культуры Шумілінскага райвыканкама.
Месцазнаходжанне Віцебская вобласць, г.п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 12, 211260
Памеры фонду 8506
Агульная плошча 201
Выставачная плошча 163
Плошча запаснікаў 8
Тэлефон (+ 02130) 2-11-91
Адкрыты

10.00–18.00, акрамя

панядзелка

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей, створаны ў гарадскім пасёлку Шуміліна паводле загаду Міністэрства культуры БССР ад 28 мая 1984 г. Адкрыты для наведвання 22 лістапада 1986 года.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 10 128 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4319 адзінак. Плошча экспазіцыі 163 м². Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак, нумізматыкі, фотаматэрыялаў пра жыццё і побыт гараджан, жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ткацтва і адзення, друкаваных і рукапісных дакументаў, партызанскай зброі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і інш. Сярод экспанатаў маляўнічыя палотны мясцовых мастакоў, у т.л. заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі У. Белавусава.

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 3 залах. У археалагічным раздзеле экспазіцыі прадстаўлены знаходкі з раскопак на тэрыторыі раёна: крэмянёвыя нуклеусы, адшчэпы, адбойнікі, каменныя шліфаваныя сякеры каменнага і бронзавага вякоў, касцявыя рэшткі маманта, у т.л. ніжняя сківіца з зубамі. Асобныя рэчы бытавога і гаспадарчага прызначэння, адзенне і абутак, ручнікі, посцілкі адлюстроўваюць асаблівасці сельскага побыту ў 19 — пачатку 20 ст. Аб падзеях грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—1920 гг., аб станаўленні Савецкай улады на Шуміліншчыне расказвае экспазіцыя, у якой дэманструюцца асабістыя рэчы ўдзельнікаў гэтых падзей, фотаздымкі і дакументы, зброя. Тэма Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху і вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўлена праз дакументы, фотаздымкі, рэчы Герояў Савецкага Саюза — землякоў П. А. Акуцыёнка, М. А. Ласкунова, Дз. М. Мінчугова, М. К. Спірыдзенка, а таксама фотаздымкі 106 Герояў Савецкага Саюза, якія вызначыліся пры вызваленні раёна. Асобная экспазіцыя знаёміць з матэрыяламі аб узнаўленні і развіцці прадпрыемстваў г. п. Шуміліна, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці раёна ў пасляваенны час. Дзейнічае пастаянная выстаўка, на якой прадстаўлены творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі, маляўнічыя палотны сучасных майстроў.


3 1 красавіка 2002 г. працуе філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея — музей Обальскага камсамольскага падполля ў гарадскім пасёлку Обаль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Голубева, Л. В. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей / Л. В. Голубева // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси : даведачнае выданне / рэдсавет : Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін; здымкі А. Клешчука. — Мн., 2008. — С. 558—559.
  • Іванова С. В. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.