Мураталы Курэнкееў
Выгляд
Мураталы Курэнкееў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1949 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | паэт, акын |
Узнагароды |
Мураталы Курэнкееў (кірг.: Муратаалы Күрөңкеев; 1860, Талды-Булат, Кыргызстан — 12 студзеня 1949) — кіргізскі кампазітар-меладыст; адзін з заснавальнікаў кіргізскай прафесійнай музыкі. Народны артыст Кыргызтана (1936).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў бацькі — народнага музыканта Курэнкея. У 1936—1945 гадах саліст Кіргізскага аркестра народных інструментаў. Выканаўца на нацыянальных кіргізскіх інструментах (галяку, камузе, чаоры). Развіваў найлепшыя традыцыі народнага выканальніцтва. У свой рэпертуар уключаў кіргізскія інструментальныя п’есы, у т.л. каля 80 уласных кю, і найгрышы іншых народаў. Стварыў яскравыя ўзоры народнай інструментальнай музыкі. Многія яго мелодыі выкарыстаны ў якасці тэм у творах іншых кампазітараў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мураталы Курэнкееў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).