Мурза (страва)
Выгляд
Мурза, музя, ягодніца, лабанда — варэнне без цукру з чарніц.
Чарніцы насыпаюць у гаршчок, падтушваюць, памешваючы, у печы або духоўцы, потым дадаюць мукі, каб варэнне было гусцейшым. Можна сухія чарніцы пасыпаць мукой, а потым тушыць. Чарніцы тушыліся (смажыліся) для таго, каб іх можна было есці з хлебам, блінамі, аладкамі. Страва вельмі даўняя: “Звеку яна, гэтая мурза”.
Беларуская і ўкраінская мурза ўтворана ад мурзацца, мурзаты, што ў сваю чаргу з літоўскага murzoti — намазваць, мазаць.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вештарт Г. Мурза // Праект «Наша ежа»