Перайсці да зместу

Мускавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мускавіт
Формула KAl2(AlSi3O10)(OH)2
Статус IMA approved mineral and/or valid name (A)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер Бясколерны, шэры, ружаваты, жаўтаваты, зеленаваты
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Цвёрдасць 2—3
Шчыльнасць 2,8—2,9 г/см³
Сінгонія Манаклінная, зрэдку трыганальная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мускаві́тмінерал групы слюд, складаны гідрааксід-алюмасілікат калію, KAl2[AlSi3O10](OH)2.

Назва паходзіць ад англ.: muscovite, утворанага з англ.: Muscovy, ад старажытнай назвы Расіі Масковія, адкуль мускавіт быў завезены ў краіны Еўропы.

Крышталізуецца ў манакліннай, зрэдку трыганальнай сінганіях. Утварае кароткаслупкаватыя і пласціністыя крышталі, ліставатыя, лускаватыя і іншыя агрэгаты. У тонкіх пласцінах бясколерны, у больш тоўстых набывае шэрае, ружаватае, жаўтаватае, зеленаватае адценні. Бляск шкляны, на плоскасцях спайнасці перламутравы і серабрысты. Цвёрдасць 2—3. Шчыльнасць 2,8—2,9 г/см³.

Мінерал магматычнага і метамарфічнага паходжання.

Выкарыстоўваецца ў будаўнічай, хімічнай, фарфоравай, электра- і радыёпрамысловасці.

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (November 2022) — 2022.