Мустафа Адзіб
Мустафа Адзіб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. مصطفى أديب | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасан Дзіаб | ||||||
Пераемнік | Хасан Дзіаб | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 жніўня 1972 (52 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мустафа Адзіб Абдул Вахед, больш вядомы як Мустафа Адзіб (араб. مصطفى أديب; нар. 30 жніўня 1972, Трыпалі, Ліван) — ліванскі навуковец, дыпламат і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Лівана з 31 жніўня па 26 верасня 2020 года. Пасол у Германіі ў 2013—2020 гг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў ва ўніверсітэце Манпелье ступень доктара філасофіі па паліталогіі. У 2000 годзе пачаў выкладаць у Ліванскім універсітэце, з 2010 года — прафесар канстытуцыйнага права, публічнага міжнароднага права, палітычных партый і лабіравання, міжнародных адносін і паліталогіі[2].
У 2000—2004 гадах Мустафа Адзіб з’яўляўся саветнікам мільярдэра, міністра грамадскіх работ і транспарту Наджыба Мікаці, а ў 2011—2013 гадах, калі Мікаці быў прэм’ер-міністрам Лівана, кіраваў яго канцылярыяй. У 2013 годзе прызначаны паслом Лівана ў Германіі[3].
4 жніўня 2020 года ў порце Бейрута адбыліся два магутныя выбухі, якія пацягнулі мноства ахвяр[4], і 10 жніўня прэм’ер-міністр Хасан Дзіаб абвясціў аб адстаўцы свайго ўрада[5].
31 жніўня 2020 года Мустафа Адзіб апынуўся кампраміснай фігурай для большасці фракцый ліванскага парламента ў якасці кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра (яго падтрымалі 90 дэпутатаў з 120)[6], і прэзідэнт Мішэль Аун прызначыў яго[7] і даручыў фарміраванне кабінета[8].
26 верасня заявіў пра правал спробаў сфармаваць новы ўрад і падаў у адстаўку[9].
Зноскі
- ↑ Арабская Вікіпедыя — 2003.
- ↑ Ambassadors in Germany. H.E. Mustapha Adib-Abdul-Wahed (англ.). Diplomatisches Magazin. Праверана 31 жніўня 2020.
- ↑ Mustapha Adib, Lebanon's new PM-designate (англ.). France24 (31 жніўня 2020). Праверана 31 жніўня 2020.
- ↑ Lebanese rescue workers hunt for survivors after deadly Beirut blast (англ.). France24 (31 жніўня 2020). Праверана 5 жніўня 2020.
- ↑ Le premier ministre libanais, Hassan Diab, annonce la démission de son gouvernement (фр.). Le Monde (10 жніўня 2020). Праверана 31 жніўня 2020.
- ↑ Tom Perry et Laila Bassam. Macron en visite au Liban après la désignation d'un nouveau Premier ministre (фр.)(недаступная спасылка). Reuters (31 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 верасня 2020.
- ↑ Шелудкова, Ирина. Новый премьер-министр Ливана . Euronews (31 жніўня 2020). Праверана 4 верасня 2020.
- ↑ Президент Ливана поручил Мустафе Адибу сформировать новое правительство . ТАСС (31 жніўня 2020). Праверана 31 жніўня 2020.
- ↑ Премьер Ливана заявил об отказе от формирования кабмина и ушел с поста . РБК (26 верасня 2020). Праверана 26 верасня 2020.