Універсітэт Манпелье
| Універсітэт Манпелье | |
|---|---|
| фр.: Université de Montpellier | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université de Montpellier |
| Міжнародная назва | англ.: University of Montpellier |
| Заснаваны | 1289 |
| Год рэарганізацыі | 2015 |
| Студэнты | 49 000[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Манпелье |
| Сайт | umontpellier.fr |
Універсітэт Манпелье (фр.: Université de Montpellier) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манпелье.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт — гэта вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова, размешчаная ў горадзе Манпелье на поўдні Францыі ў рэгіёне Аксітанія. У мінулым яна існавала паміж 1289 і 1793 гадамі, затым паміж 1896 і 1970 гадамі і зноў была адноўлена ў 2015 годзе. Вядомая як адна з найстарэйшых і адна з самых бліскучых медыцынскіх школ у сярэднявечным свеце, установа ў Манпелье таксама вядома выкладаннем права. У цяперашнім выглядзе ўніверсітэт налічвае амаль 50 000 студэнтаў. Універсітэт аб’ядноўвае вельмі разнастайныя дысцыпліны, такія як дакладныя навукі, хімія, біялогія, медыцына, права, эканоміка, менеджмент, фармацэўтычныя і спартыўныя навукі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт навук
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт права і палітычных навук
- Фармацыйны факультэт
- Факультэт навук і тэхнікі фізкультурна-спартыўнай дзейнасці
- Педагагічны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Стаматалагічны факультэт
Інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут менеджменту
- Інстытут дзелавога адміністравання
- Тэхналагічны інстытут у Манпелье
- Тэхналагічны інстытут у Німе
- Тэхналагічны інстытут у Безье
- Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання
Зноскі
- ↑ https://www.umontpellier.fr/articles/rentree-universitaire-a-luniversite-de-montpellier
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Манпелье- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы