Мухамед бен Зайд ан-Нахаян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мухамед бен Зайд ан-Нахаян
араб. محمّد بن زايد آل نهيان‎‎
3-і прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў[d]
з 14 мая 2022
Папярэднік Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян
эмір Абу-Дабі[d]
з 13 мая 2022
Папярэднік Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян

Нараджэнне 11 сакавіка 1961(1961-03-11)[1] (63 гады)
Род Аль Нахаян[d] і Nahyan[d]
Бацька Зайд ібн Султан ан-Нахаян
Маці Fatima bint Mubarak Al Ketbi[d]
Дзеці Khalid bin Mohammed bin Zayed Al Nahyan[d]
Веравызнанне іслам і суніты
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць генерал
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў[d]
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Святога Міхаіла і Святога Георгія ордэн «Легіён пашаны» Grand Cross of the Order of Civil Merit ордэн «За заслугі» Order of Civil Merit кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Order of the Southern Cross ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Ордэн Святога Карла Order of the White Elephant Order of al-Hussein bin Ali Supreme Order of the Renaissance Order of Kuwait Kuwait Liberation Medal Order of the Crown of the Realm Order of Oman Order of Independence Grand Order of Mugunghwa Order of Jerusalem ордэн Заіда Order of the Republic of Serbia Order of the Defender of the Realm Order of the Throne
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мухамед бен Зайд ан-Нахаян (араб. محمد بن زايد آل نهيان‎‎; нар. 11 мая 1961) — ваенны і дзяржаўны дзеяч ААЭ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і заснавальніка і прэзідэнта ААЭ Зайда ібн Султана ан-Нахаяна ад яго трэцяй жонкі Фацімы бінт Мубарак аль-Кетбі.

У 2004 годзе стаў Старшынёў Выканаўчага савета эмірата Абу-Дабі.

Быў саветнікам свайго старэйшага брата, былога прэзідэнта краіны, Халіфы ібн Зайда ан-Нахаяна. Калі той перанёс інсульт, стаў фактычным кіраўніком эмірата Абу-Дабі і ўсіх Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з 2014 года, прымаючы ўсе асноўныя рашэнні[2]. Заняў пасаду камандуючага Узброеных сіл ААЭ[3].

У 2017 годзе ўдзельнічаў у вызваленні з лівійскага палону беларуса Вячаслава Качура[3].

У 2019 годзе The New York Times назвала яго самым магутным арабскім кіраўніком і адным з самых уплывовых людзей у свеце[4]. Па рэйтынгу часопіса Time стаў адным з 100 самых уплывовых людзей 2019 года[5][6].

У маі 2022 года заняў пасады прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эміра Абу-Дабі[7].

Па версіі Каралеўскага цэнтра ісламскіх стратэгічных даследаванняў Мухамед бен Зайд прызнаны восьмым самым уплывовым мусульманінам у свеце ў 2023 годзе[8].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.cpc.gov.ae/en-us/thecrownprince/HHsBiography/Pages/Childhood.aspx Праверана 29 сакавіка 2017.
  2. UAE leader returns after lengthy unexplained absence. Middle East Eye. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2016. Праверана 27 верасня 2017.
  3. а б Встреча с ветераном боевых действий в ДРА Качурой В. М. Архівавана 27 сакавіка 2023. // Главное управление юстиции Минского горисполкома, 28 апреля 2022
  4. "The Most Powerful Arab Ruler Isn't M.B.S. It's M.B.Z. (Published 2019)" [англійская]. 2019-06-02. Архівавана з арыгінала 2022-06-20. Праверана 2023-08-05.
  5. Crown Prince Mohamed bin Zayed: The 100 Most Influential People of 2019(нявызн.). TIME. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  6. Mohammad Bin Zayed named among Time’s 100 most influential people 2019 (англ.). gulfnews.com (18 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2022. Праверана 5 жніўня 2023.
  7. Мухаммед бен Зайд Аль Нахайян избран президентом ОАЭ. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2022. Праверана 14 мая 2022.
  8. The World's Most Influential Muslims. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2020. Праверана 10 жніўня 2023.