Вячаслаў Міхайлавіч Качура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Міхайлавіч Качура
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1954(1954-10-28) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Узброеныя сілы СССР (1976—1991)
Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь (1992—1993)
Лівія Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі (2005—?/2011)
Род войскаў спецпрызн
Гады службы 19761993
Званне
Маёр
Маёр
Часць 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння
Бітвы/войны Афганская вайна (1979—1989)
Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонай Зоркі

Вячаслаў Міхайлавіч Качура (нар. 28 кастрычніка 1954, Дрэздэн, ГДР) — маёр ГРУ СССР, былы начальнік штаба 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння, удзельнік Афганскай вайны і грамадзянскай вайны ў Лівіі. Апошні грамадзянін Рэспублікі Беларусь, вызвалены з лівійскага палону[1].

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 верасня 1954 года ў сям’і афіцэра ва ўсходнегерманскім Дрэздэне[2]. Школьную адукацыю скончыў у СССР[3] у 1971 годзе. Паступіў у Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча[4] на факультэт ваеннай разведкі[2].

Выбар прафесіі вайскоўца быў вызначаны ўдзелам абодвух бацькоў у Вялікай Айчыннай і ўплывам фільма «Афіцэры»[3].

У 1976—1977 служыў камандзірам кулямётнага ўзвода ў воінскай часці 69615 (5-ы ўмацаваны раён Далёкаўсходняй ваеннай акругі[2]), пазней накіраваны ў 74854 (14-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння[3][2]). З 1986 года ўдзельнічаў у Афганскай вайне. У 1987 годзе прызначаны начальнікам штаба 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння ГРУ ГШ УС СССР. У маі 1988 года 334-ы атрад быў выведзены з Афганістана і пераведзены са складу 15-й брыгады ў 5-ю[5], дзе Качура ўзначаліў 6-ы батальён. Пасля распаду СССР ён некаторы час праслужыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, але выйшаў у адстаўку ў 1993-м[2][4]. Сыход з арміі быў абгрунтаваны тым, што вопыт і пункт гледжання Качуры і іншых ветэранаў Афганістана на ваенную падрыхтоўку не ўлічваліся кіраўніцтвам. Па выніку афіцэр адмовіўся прымаць беларускую прысягу[3].

На «грамадзянцы» адзін час працаваў кіроўцам у прыватнай фірме, пазней рамантаваў аўтамабілі[6].

Жыў у Мар’інай Горцы, Пухавіцкі раён Мінскай вобласці.

Лівійскі палон[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе, як першапачаткова заяўляў сам Качура ў інтэрв’ю TUT.BY за 2018 год, па запрашэнні сябра з’ехаў у Лівійскую Джамахірыю, дзе заставаўся нават падчас грамадзянскай вайны[6]. Паводле іншай інфармацыі, адстаўны маёр прыбыў у краіну ў чэрвені 2011 года ў складзе групы міжнародных спецыялістаў з Расіі, Украіны і Беларусі, нанятых сумеснай расійска-лівійскай кампаніяй. З яго слоў, ён працаваў па кантрактах, якія былі заключаны з ведама ўрада краіны, займаючыся рамонтам легкавых машын. У апошні месяц перад палонам беларус паспеў адрамантаваць два аўтамабілі «Міцубісі»[7]. Як адзначана на сайце Галоўнага ўпраўленне юстыцыі Мінскага гарвыканкама, у рамках сустрэчы работнікаў з Качурай, былы вайсковец «у складзе групы міжнародных спецыялістаў больш за дзесяць гадоў працаваў у Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі»[2].

У канцы жніўня, падчас штурму сіламі НАТА і паўстанцамі ПНС сталіцы краіны Трыпалі, спецыялісты былі схоплены ўзброенай апазіцыяй. Замежнікаў абвінавацілі ў дапамаганні рэжыму Кадафі. Паводле версіі паўстанцаў, затрыманыя ажыццяўлялі рамонт сродкаў СПА Лівіі, «ствараючы пагрозу для лётчыкаў кааліцыі, якія абаранялі народ Лівіі». Палонных трымалі ў аэрапорце Мітыга пад Трыпалі[8].

Самога Качуру баевікі абвясцілі снайперам войск Кадафі[9] (праз некалькі гадоў, у 2018-м, агенцтва «РИА Новости» назвала захопленага замежніка беларускім ваенным спецыялістам[10]). Разам з ім у палон трапілі беларусы Валерый Гардзіенка, Ігар Едзімічаў і Фёдар Труфанаў. У чэрвені 2012 усіх іх прысудзілі да 10 гадоў турмы за супрацоўніцтва з лаялістамі[11]. У 2014 годзе ўдалося дамагчыся датэрміновага вызвалення Гардзіенкі, Едзімічава і Труфанава[12]. Аднак пад арыштам усё яшчэ заставаўся Качура. Да снежня да палоннага прыязджалі пасол і консул Беларусі ў Лівіі, але потым зачынілася дыпмісія ў Трыпалі, і візіты дыпламатаў спыніліся[9].

У 2022 годзе ў інтэрв’ю газеце «Наш город Тамбов» Качура ўсё ж прызнаўся ў сваёй ваеннай дзейнасці ў Лівіі[3]:

" Падпісаў кантракт з прыватнай кампаніяй. Займаўся падрыхтоўкай атрадаў спецыяльнага прызначэння Кадафі. Пасля заканчэння кантракта застаўся ў Лівіі. Працаваў у нафтавай кампаніі. А калі пачаліся баявыя дзеянні, вярнуўся на радзіму. Праз нейкі час мне прапанавалі туды вярнуцца. Займаўся ўсё той жа вайсковай справай, праўда, гэтым разам нядоўга. Праз месяц мяне затрымалі так званыя рэвалюцыянеры. "

Вызваленне[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені таго ж года па ініцыятыве кіраўніцтва МЗС Расіі, Дзяржаўнай Думы і кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава была створана кантактная група па Лівіі пад кіраўніцтвам Льва Дзяньгова. Каманда займалася пытаннямі затрыманых у краіне расіян. Былі паспяхова завершаны аперацыі па вызваленні членаў экіпажаў танкераў «Міхаіл Чабатароў» і «Тэметэрон», маракоў з судна «Мерле». Акрамя таго, група паралельна праводзіла аналіз становішча ў краіне. У верасні 2017 года, пасля візіту ў Мінск Рамзана Кадырава, спецыялісты Дзяньгова пачалі актыўнае супрацоўніцтва з беларускім бокам. Неўзабаве ён і яшчэ некалькі чалавек вылецелі ў Трыпалі, дзе правялі 2,5 месяцы, займаючыся вызваленнем Качуры. Як пазней успамінаў кіраўнік кантактнай групы, перамовы маглі пачацца а 12:00 дня, а скончыцца а 05:00 раніцы[9]. Да праблемы беларускага палонніка таксама падключыўся наследны прынц Абу-Дабі шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян[2].

У снежні, дзякуючы намаганням каманды Дзяньгова, у Беларусь з Лівіі вярнуліся медыкі Іна Бабуш і Сяргей Здота, якія былі захоплены ў тым жа годзе.

29 студзеня 2018 года быў адпушчаны і Качура[9]. Спярша з Трыпалі ён паляцеў у Абу-Дабі, адтуль — у Маскву, і раніцай 2 лютага беларус прыбыў у Мінск[13].

З’ехаў у Сургут (Расія). Працаваў намеснікам гендырэктара па транспарце нафтавай кампаніі. Затым перабраўся ў Падмаскоўе. Працаваў намеснікам дырэктара аднаго з санаторыяў для воінаў-інтэрнацыяналістаў. Стаў членам тамбоўскага аддзялення арганізацыі «Баявое братэрства». Пасля змены кіраўніцтва перайшоў у дзяржаўную структуру[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць сын Міхаіл і дачка Алена[13].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Последний из белорусских граждан освобожден из плена в Ливии
  2. а б в г д е ё Встреча с ветераном боевых действий в ДРА Качурой В. М. Архівавана 27 сакавіка 2023. // Главное управление юстиции Минского горисполкома, 28 апреля 2022
  3. а б в г д е Анна Мещерская. Испытание войной: как возвращался к миру самый знаменитый «ливийский пленник» Архівавана 18 ліпеня 2023. // Наш город Тамбов : газета. — ноябрь 2022.
  4. а б Старонка Качуры ў «Аднакласніках». Раздзел «Аб сабе».
  5. а б Прощай, земля Афганистана!.. По материалам Белорусской военной газеты. // Блог Юрия Сетина, 5 мая 2014.
  6. а б Интервью
  7. Освобожденный из плена белорус рассказал, чем занимался в Ливии
  8. Белорус больше шести лет находится в ливийском плену Архівавана 22 кастрычніка 2021.
  9. а б в г Катерина Борисевич.«Начинали переговоры в 12 дня, заканчивали — в 5 утра». Как освобождали в Ливии белорусского пленника Архівавана 4 мая 2021. // TUT.BY, 3 февраля 2018
  10. Россия помогла вернуть белорусского военного специалиста из плена в Ливии
  11. Суд над русскими «наемниками» в Ливии возмутил Москву // RT, 5 июня 2012
  12. Белорус, вернувшийся в ливийский плен более шести лет, вернулся в Минск // Комсомольская правда, 2 февраля 2018 года(недаступная спасылка)
  13. а б Хроника событий: как освобождали из ливийского плена Вячеслава Качуру // Sputnik Belarus, 2 февраля 2018

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]