Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў
Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | м |
Спецыялізацыя | парашутызм |
Клуб | Мінскі аэраклуб[d] |
Нарадзіўся |
2 лютага 1922 |
Памёр |
27 кастрычніка 2000 (78 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў (5 лютага 1922, с. Сінарова , Лунінскі раён, Пензенская вобласць — 27 кастрычніка 2000) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лётчык-знішчальнік, гвардыі лейтэнант. Заслужаны трэнер БССР па парашутным спорце[1], лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба. Устанавіў 10 сусветных рэкордаў у парашутным спорце[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў адносіўся да татарскага субэтнасу мішары . З 23 кастрычніка 1941 года ў Чырвонай Арміі[3].
Быў жанаты з Аленай Гаўрылаўнай Красоўскай, яна ў час вайны была фельчарам медыцынскай службы ў батальёне, які абслугоўваў лётныя часткі. Толькі за 1944-45 гады ёю асабіста была аказана меддапамога 1250 хворым, з якіх 85 % былі з лётных частак[4]. Дзяцей не мелі.
У 1963 годзе скончыўшы палёты ў сувязі з пагаршэннем здароўя, М. X. Шаіпаў пайшоў з аэраклуба і працаваў тэхнікам-наладчыкам у адной з лабараторый Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР[2], а вечарамі, узначальваючы народную добраахвотніцкую дружыну, сачыў за парадкам на вуліцах роднага горада[1].
Памёр у горадзе Мінску і быў пахаваны на радзіме жонкі ў в. Новіны Бярэзінскага раёна.
Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За перыяд з кастрычніка 1943 па красавік 1944 зрабіў на самалёце Ла-5 37 баявых вылетаў, правёў 14 паветраных баёў. Знішчыў 2 аўтамашыны з грузам і да 10 салдат і афіцэраў праціўніка. Асабіста збіў 1 самалёт праціўніка ХЕ-111[5].
6 лістапада 1943 года атрымаў лёгкае раненне левай нагі[5][6].
Пасля ўзнагароджання за перыяд з 13 кастрычніка 1944 па 7 лютага 1945 года М. Шаіпаў зрабіў на самалёце Ла-5 64 баявых вылеты, з іх: на прыкрыццё наземных войскаў — 47, на разведку — 4, на штурмоўку — 10 і на свабоднае «паляванне» — 3. За гэты перыяд правёў 10 паветраных баёў, у якіх асабіста збіў 2 самалёты праціўніка ФВ-190[3].
1 лютага 1945, выконваючы заданне на прыкрыццё сваіх войскаў у раёне на захад ад Козеля , Шаіпаў сустрэў групу самалётаў праціўніка з чатырох ФВ−190. Дзёрзка атакаваў кіраванага другой пары, збіў ФВ−190, які ўпаў на паўночны захад ад Козеля. Працягваючы выконваць заданне ў раёне Рацібора сустрэў 16 самалётаў ФВ−190. Маючы перавагу ў вышыні над самалётамі праціўніка, Шаіпаў атакаваў кіраванага задняй пары і збіў яго[3].
25 лютага 1945 года Шаіпаў у групе 4 самалётаў вылецеў на бамбакіданне са штурмоўкай акружанай групоўкі ў горадзе Брэслау. У раёне горада, на паўночным беразе р. Одэр група выявіла артылерыйскую агнявую пазіцыю, скінула з пікіравання на цэль бомбы, якія ляглі ў цэнтры артбатарэі, прымусіўшы яе замаўчаць. Гэтым самым была дадзена магчымасць наземным сілам выканаць баявую задачу. Група працягвала штурмаваць артбатарэю, прыкрываючы прасоўванне наземных войскаў[3].
У паветраных баях за гэты перыяд быў двойчы лёгка паранены, 15 красавіка і 16 ліпеня 1944 года, пасля чаго знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі[3].
Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
Лётчык 40 гвардзейскага знішчальнага авіяпалка М. X. Шаіпаў звольніўся з арміі ў 1946 годзе і адразу ж пайшоў у Мінскі аэраклуб, дзе ўзначаліў навучальны парашутны атрад[1]. Тут ён атрымаў званне майстра спорту і стаў заслужаным трэнерам БССР па парашутным спорце. Тут жа ён устанавіў 10 сусветных рэкордаў па розных відах парашутнага спорту[1]. Выхаваў плеяду выдатных спартсменаў — лётчыкаў і парашутыстаў[2], у тым ліку рэкардсмена свету па парашутным спорце Аляксея Слабадзянюка[7].
Апісанне некаторых рэкордаў М. Шаіпава[правіць | правіць зыходнік]
- 13 ліпеня 1953 года парашутыст Цэнтральнага аэраклуба БССР майстар спорту М. Шаіпаў, выконваючы адзіночны дзённы скачок з парашутам на дакладнасць прызямлення з вышыні 1.000 метраў, паказаў сярэдняе адхіленне ад цэнтра пасадачнага круга 6,71 м, усталяваўшы ўсесаюзны рэкорд[8].
- 26 чэрвеня 1958 года на аэрадроме «Баравая» парашутысты М. Шаіпаў, Ю. Вечара, Г. Паддубоцкі і В. Налівайка ўстанавілі сусветны рэкорд у групавым скачку днём з вышыні 1,5 тысяч метраў без затрымкі. Адхіленне ад цэнтра 4,09 м[9][10].
- 6 чэрвеня 1961 года на Баравой парашутысты В. Урбановіч, Ю. Вечара, Р. Пятроўскі і М. Шаіпаў устанавілі сусветны рэкорд у групавым скачку на дакладнасць прызямлення з вышыні 600 метраў з затрымкай раскрыцця парашута. Сярэдняе адхіленне ад цэнтра пры прызямленні склала 2,51 метра[11][12].
Зноскі
- ↑ а б в г Ветераны 2-й воздушной армии сегодня (руск.)
- ↑ а б в 5 февраля 1922 года Архівавана 16 красавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б в г д Орден Красного Знамени (руск.)
- ↑ Наградны ліст жонкі М. Шаіпава
- ↑ а б Орден Отечественной войны II степени (руск.)
- ↑ Записки фронтовика(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Анатолий и Вера. 30 лет над облаками, 55 — по жизни Архівавана 1 ліпеня 2017. (руск.)
- ↑ ПАМЯТНЫЕ ДАТЫ ДОСААФ. ИЮЛЬ Архівавана 28 ліпеня 2014. (руск.)
- ↑ Календарь памятных дат ДОСААФ (21 — 30 июня) Архівавана 16 красавіка 2016. (руск.)
- ↑ Рэкорд 26 чэрвеня 1958 Архівавана 13 мая 2016. (англ.)
- ↑ Учебно-спортивное учреждение «Центральный аэроклуб имени дважды Героя Советского Союза С. И. Грицевца» ДОСААФ Архівавана 4 верасня 2012. (руск.)
- ↑ Рэкорд 6 чэрвеня 1961 Архівавана 13 мая 2016. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Мухашат Хусяінавіч Шаіпаў на Вікісховішчы |
- Старонка з запісамі сусветных рэкордаў з удзелам М. Шаіпава Архівавана 10 сакавіка 2016. на афіцыйным сайце Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі .
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Макшанскім павеце
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Бярэзінскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў Лунінскім раёне
- Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
- Парашутысты СССР
- Парашутысты БССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Заслужаныя трэнеры БССР
- Майстры парашутнага спорту СССР