Мылінскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мылінскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145 м[1]
Даўжыня 3,1 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 0,95 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,7 км
Басейн
Упадаюць Чарапяціца (Межава)
Выцякаюць Чарапяціца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мылінскае возера (Беларусь)
Мылінскае возера
Мылінскае возера
Мылінскае возера (Віцебская вобласць)
Мылінскае возера
Мылінскае возера
Map

Мылінскае (Мыленскае) возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі ў басейне ракі Чарапяціца, за 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Мылінкі (Расія).

Плошча паверхні 0,95 км², даўжыня 3,1 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі 6,7 км. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. На возеры востраў. Возера Мылінскае праточнае. Праз возера працякае рака Чарапяціца (упадае пад назвай Межава) і злучае яго з Чарапёцкім возерам. Упадаюць таксама рэкі Галамяцец, Камлёўка і ручаі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мы́ленскае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 255. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 49.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.