Мэт Гроўнінг
Мэт Гроўнінг | |
Matt Groening | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: |
Мецью Абрам Гроўнінг Matthew Abram Groening |
---|---|
Род дзейнасці: | аўтар коміксаў, мастак-мультыплікатар, акцёр агучвання, сцэнарыст, пісьменнік, дзеяч мастацтваў, акцёр, тэлеакцёр, журналіст, выканаўчы прадзюсар, рэжысёр, тэлепрадзюсар |
Дата нараджэння: | 15 лютага 1954 (64 гады) |
Месца нараджэння: | Портлэнд, Арэгон, ЗША |
Бацька: | Homer Groening[d][1] |
Альма-матар: | |
Партыя: | |
Узнагароды і прэміі: | |
Аўтограф: |
![]() |
Сайт: | mattgroening.com |
![]() |
Мецью Абрам «Мэт» Гроўнінг (англ.: Matthew Abram "Matt" Groening, род. 15 лютага 1954 года ў Портлендзе, штат Арэгон, ЗША) — стваральнік, творчы кансультант і выканаўчы прадзюсар культавых мультсерыялаў «Сімпсаны» і "Футурама ".
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]
У сям'і Маргарэт Гроўнінг, былой настаўніцы, і Гамера Гроўнінга, мультыплікатара, рэжысёра, сцэнарыста і працаўніка рэкламы, Мэт быў трэцім з пецярых дзяцей. Вучыўся ва ўніверсітэце «Evergreen State College» у мястэчку Алімпія, штат Вашынгтон; ў гэтай навучальнай установе, па словах Гроўнінга, былі даволі свабодныя норавы. Ён быў галоўным рэдактарам універсітэцкай газеты «The Cooper Point Journal». У яе штотыднёвых выпусках ён выяўляў талент журналіста, а пазней і ілюстратара, пачаўшы публікаваць міні-коміксы. Там ён пасябраваў з Ліндай Бары (англ.: Lynda Barry;у далейшым яна таксама стала знакамітым ілюстратарам), калі даведаўся, што яна адправіла ліст пісьменніку Джозефу Хелер, аднаму з любімых аўтараў Гроўнінга, і атрымала ад яго адказ.
«Сімпсаны»[правіць | правіць зыходнік]
У 1985 у Гроўнінгам зацікавіўся прадзюсар Джэймс Брукс і прапанаваў яму заняцца анімацыяй. Гэта павінны былі быць невялікія аніміраваныя замалёўкі для забаўляльнай праграмы «Шоў Трэйсі Ульман». Меркавалася, што для гэтай мэты будуць выкарыстаныя персанажы коміксу «Жыццё ў пекле», але баючыся страты аўтарскіх правоў, Гроўнінг вырашыў прыдумаць нешта новае: сямейку Сімпсанаў. Сям'я Сімпсанаў жыве па адрасе 742 Evergreen Terrace. На вуліцы з такім жа назвай у дзяцінстве жыў сам Мэт. Персанажаў Гамера і Мардж Гроўнінг назваў у гонар сваіх бацькоў. Дзядулю Сімпсана Мэт Гроўнінг адмовіўся называць, пакінуўшы гэта сцэнарыстам, але па выпадковым супадзенні, ён атрымаў імя Эйб, як і дзед Мэта Гроўнінга. Акрамя таго, сыноў Мэта клічуць Эйб і Гамер. Імёны сваіх сясцёр Гроўнінг таксама выкарыстаў для персанажаў «Сімпсанаў» Лізы, Мэгі і Пэці. 19 красавіка 1987 "Сімпсаны"упершыню з'явіліся на экране і здабылі неймаверную папулярнасць, што прывяло да стварэння паўгадзінных серый, якія працягваюць выходзіць ужо 21 год — 17 снежня 1989 — 2010. Акрамя таго, улетку 2007 на экраны выйшаў паўнаметражны мультфільм пра прыгоды сямейства Сімпсанаў.
Сам Гроўнінг як аніміраваныя персанаж неаднаразова з'яўляўся ў серыях Сімпсанаў, а ў серыі «My Big Fat Geek Wedding» атрымаў ролю са словамі.
«Футурама»[правіць | правіць зыходнік]
Серыял створаны сумесна з Дэвідам Коэнам. Серыял апавядае пра прыгоды каманды Planet Express, дзеянні якіх разгортваюцца ў 3000 годзе. На жаль у 2003 годзе серыял быў зачынены. Але ў 2007—2009 гадах Fox выпусцілі 4 новых поўнаметражных фільмаў, якія пазней былі разбітыя на 16 эпізодаў. Пазней пачынаючы з 24 чэрвеня 2010 года па каналу Comedy Central пачаўся паказ новых 26 серый. Сам Мэт зрэдку мільгаў у серыяле ў выглядзе галавы ў банку. З 20 чэрвеня 2012 года пачаўся паказ апошняга 7 сезона з 26 серый.
«Расчараванне»[правіць | правіць зыходнік]
15 студзеня 2016 года было абвешчана, што Гроўнінг вядзе перамовы з Netflix, каб распрацаваць новы мультсерыял[2]. Netflix заказаў 20 эпізодаў серыяла, прэм’ера першых дзесяці запланавана на 17 жніўня 2018 года.[3]
Серыял распавядае аб прынцэсе-алкагалічке Бін, яе эльфе-кампаньёне Элфа і «асабістым дэмане» Люсі, якія жывуць у сярэднявечным каралеўстве Дрымландыя[4].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Groening, Matthew (Matt) // Who's Who in Animated Cartoon: An International Guide to Film and Television's Award-Winning and Legendary Animators — NY: Hal Leonard Corporation, 2006. — ISBN 978-1-55783-671-7
- ↑ 'Simpsons' Creator Matt Groening in Talks with Netflix for Animated Series. Праверана 18 студзеня 2016.
- ↑ Netflix - Disenchantment.
- ↑ Littleton, Cynthia Netflix Orders Matt Groening Animated Comedy ‘Disenchantment’ (25 ліпеня 2017).