Міжнародны аэрапорт Сочы
| Міжнародны аэрапорт Сочы (Адлер) | |
|---|---|
| Адлер | |
| | |
| ІАТА: AER — ІКАА: URSS | |
| Інфармацыя | |
| Тып | Сумеснага базіравання |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Адлер, Краснадарскі край |
| Дата адкрыцця | 23 лістапада 1945 |
| Эксплуатант | ААТ "Міжнародны аэрапорт Сочы" |
| Хаб для | Победа |
| Вышыня НУМ | 27 м |
| Сайт | airport.sochi.ru |
| Карта | |
| Статыстыка | |
| Гадавы пасажырапаток | 6 343 869[1] |
Аэрапорт Сочы (Адлер) (IATA: AER, ICAO: URSS) — міжнародны аэрапорт горада Сочы, Краснадарскі край. Найбуйнейшы вузел мясцовых і міжнародных авіяліній ў Паўднёвай Федэральнай акрузе Расіі (разам з аэрапортам Краснадара). Абслугоўвае найбуйнейшы расійскі курорт, яго агламерацыі (уключаючы Туапсэ), іншыя размешчаныя паблізу тэрыторыі і Абхазію з агульным пастаянным насельніцтвам больш за 700 тыс.чал. Мае статус аэрапорта федэральнага значэння[2].
Аэрапорт займае 7-е месца ў Расіі па пасажыраабароце (4,1 млн пасажыраў) пасля маскоўскіх Шарамеццева, Дамадзедава, Унукава, пецярбургскага Пулкава, аэрапорта Сімферопаль і екацярынбургскага Кальцова. Адлегласць ад аэрапорта да Масквы — каля 1360 км, час у палёце 2 гадзіны.
Эксплуатантам аэрапорта з’яўляецца ААТ «Міжнародны аэрапорт Сочы». Уваходзіць у аэрапортавы холдынг Базэл Аэра.