Міжнародны дзень пісьменнасці
Міжнародны дзень пісьменнасці (на афіцыйных мовах ААН: англ.: International Literacy Day,ісп.: Dia Internacional de la Alfabetización,руск.: Международный день грамотности,фр.: la Journée internationale de l'alphabétisation ) — адзначаецца 8 верасня. Штогадовы Міжнародны дзень пісьменнасці абвешчаны ЮНЕСКА ў 1966 годзе па рэкамендацыі «Сусветнай канферэнцыі міністраў адукацыі па ліквідацыі непісьменнасці», якая адбылася ў Тэгеране ў верасні 1965 года. 8 верасня — дзень урачыстага адкрыцця гэтай канферэнцыі.
Гэты дзень закліканы актывізаваць высілкі грамадства па распаўсюджванні пісьменнасці, адной з галоўных сфер дзейнасці ЮНЕСКА.
У 2002 годзе Генеральная Асамблея ААН (рэзалюцыя № A/RES/56/116) абвясціла «Дзесяцігоддзе пісьменнасці Арганізацыі Аб'яднаных нацый». У наступным годзе Генеральная Асамблея (рэзалюцыя № A/RES/57/166) зацвердзіла прадстаўлены Генеральным сакратаром ААН «План дзеянняў ААН для Дзесяцігоддзя пісьменнасці» і абвясціла ЮНЕСКА каардынатарам для стымулявання і актывізацыі на міжнародным узроўні мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках Дзесяцігоддзя.
Статыстычныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе менш за 50 краін забяспечвалі ўсеагульны доступ да пачатковай адукацыі, і толькі каля 20 % дарослага насельніцтва свету былі непісьменныя.
Штогадовыя тэмы Міжнароднага дня
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 год — «Пісьменнасць забяспечвае ўстойлівае развіццё»
- 2007 год — «Здароўе і пісьменнасць»
- 2008 год — «Пісьменнасць і здароўе»
- 2009 год — «Пісьменнасць пашырае асабістыя магчымасці»
- 2010 год — «Значэнне пісьменнасці для жанчын»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэзалюцыя № 1. 141 14-й сесіі ЮНЕСКА
- Рэзалюцыя № A/RES/56/116(недаступная спасылка)
- Рэзалюцыя № A/RES/57/166(недаступная спасылка)
- Адукацыя сёння. Інфармацыйны бюлетэнь ЮНЕСКА, 2006 г. Архівавана 30 верасня 2007.
- Пасланне Генеральнага сакратара ААН у 2007 г.
- Пасланне Генеральнага сакратара ААН у 2008 г.