Мікалай Іванавіч Кузняцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Іванавіч Кузняцоў
руск.: Николай Иванович Кузнецов
Botanist Kuznetsov Nikolai.jpg
Дата нараджэння 5 (17) снежня 1864
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург
Дата смерці 22 мая 1932(1932-05-22)[1] (67 гадоў)
Месца смерці Ленінград
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, географ, эколаг
Навуковая сфера батаніка
Месца працы Юр'еўскі ўніверсітэт, Таўрычаскі ўніверсітэт, Нікіцкі батанічны сад, Галоўны батанічны сад АН СССР
Альма-матар Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Мікалай Іванавіч Кузняцоў на Вікісховішчы

Мікалай Іванавіч Кузняцоў (руск.: Николай Иванович Кузнецов; 17 снежня 1864, Санкт-Пецярбург — 22 мая 1932, Ленінград) — рускі і савецкі геабатанік. Прафесар. Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі Навук (13.12.1903). Член-карэспандэнт АН СССР (1925).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1888 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт і быў накіраваны ў Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. З 1891 г. у Пецярбургскім батанічным садзе, загадчык Рускага гербарыя. У 1895—1915 гг. прафесар і загадчык батанічнага сада Юр'еўскага ўніверсітэта. У 1915 годзе М. І. Кузняцоў прызначаны дырэктарам Нікіцкага батанічнага сада (Крым). З 1918 г. у Таўрычаскім ўніверсітэце. У 1921 годзе М. І. Кузняцоў вярнуўся ў Петраград, дзе быў абраны прафесарам Геаграфічнага інстытута. З 1922 г. у галоўным батанічным садзе АН СССР. У 1923—1925 гг. прафесар батанікі Ленінградскага політэхнічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Кузняцову належаць працы па вывучэнню флоры Каўказа, сістэматыцы і філагеніі кветкавых раслін. Аўтар поліфенітычнай сістэмы кветкавых раслін.

Зноскі

  1. Кузнецов Николай Иванович (ботаник) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 562. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]