Мікалай Астапавіч Алексютовіч
Мікалай Астапавіч Алексютовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 1967 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, філосаф |
Навуковая сфера | гісторыя, філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук (1955) |
Альма-матар |
|
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Астапавіч Алексютовіч (5 лютага 1921, в. Бахаравічы, Пухавіцкі раён — 27 красавіка 1967 Мінск) — беларускі гісторык філасофіі, філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1955).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў у Чырвонай Арміі, лейтэнант.
Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ (1952). З 1952 — у Інстытуце філасофіі і права (ІФП) АН БССР. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Перадавая грамадская і філасофская думка ў Беларусі ў XVI ст.». Працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі, у Беларускім тэхналагічным інстытуце (з 1963).
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў гісторыю грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі Сярэднявечча, асветніцкую дзейнасць, літаратурную творчасць і светапогляды Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія і інш.
Адзін са складальнікаў і аўтараў кнігі «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (Мн., 1962), якая ўвяла ў навуковае карыстанне працы мысляроў Беларусі XVI—XVIII ст.
У дыскусіі па кнізе А. Ф. Коршунава «Апанас Філіповіч: Жыццё і творчасць» выказаў думку пра патрэбу новага аб'ектыўнага падыходу да пытання пра беларускую дзяржаўнасць у Сярэднявеччы (А дзе ж ісціна аб'ектыўная? // Полымя, 1966, № 5).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гуманистические идеи в Белоруссии: Скорина и его последователи // История философии в СССР. — М., 1968.
- Светапогляд Ф. Скарыны // 450 год беларускага кнігадрукавання. — Мн., 1968.
- Францыск Скарына // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн., 1968.
- Імя яго гучыць у стагоддзях // Полымя, 1967, № 7.
- А дзе ж ісціна аб'ектыўная? // Полымя, 1966, № 5
- З глыбінь стагоддзяў: Беларускі філосаф К. Лышчынскі // Полымя, 1966, № 1.
- Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI — нач. XIX в. — Мн., 1962 (чл. авт. кол.).
- Обзорная рецензия на изданные материалы, лекции по вопросам научно-атеистической секции. — Мн., 1961.
- «Святло ў цемры» (1960)
- Скарына, яго дзейнасць і светапогляд. — Мн., 1958.
- Передовая общественная и философская мысль в Белоруссии в XVI в.: Автореферат диссертации. — Мн., 1955.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Батвіннік М. Б. Алексютовіч Мікалай Астапавіч // Энцыклапедыя гісторый Беларусі. — Т. 1. — Мн., 1993.
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Бахаравічах
- Памерлі 27 красавіка
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДТУ
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны