Мікалай Аляксеевіч Сташанкоў
Мікалай Аляксеевіч Сташанкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў | ||||||
Папярэднік | Мікалай Малочка | ||||||
Пераемнік | Мікалай Макаед | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1934 (89 гадоў) |
||||||
Жонка | Валянціна Міхайлаўна[1] | ||||||
Дзеці | дачкі Іна і Наталья | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
Узнагароды |
Мікала́й Аляксе́евіч Сташанко́ў (нар. 15 сакавіка 1934, в. Драгелі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці) — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1980—1981).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1957), Акадэмію народнай гаспадаркі (1980).
Працаваў на розных пасадах у гандлёвых арганізацыях і дзяржустановах Віцебска. З 1969 года ў ЦК КПБ намеснік, а з 1971 загадчык аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання, у 1980—1981 займаў пасаду міністра гандлю БССР, пасля быў прызначаны намеснікам Міністра гандлю СССР, у 1983—1984 гадах з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР. У 1984—1988 працаваў намеснікам загадчыка, затым загадчыкам аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання ЦК КПСС. На пенсіі з 1994 года.
Кандыдат у члены ЦК КПБ і ЦК КПСС (1986—1990).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8—9 скліканняў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976),
- Ордэн Дружбы народаў (1985),
- медалі
Зноскі
- ↑ Сташенков Николай Алексеевич Архівавана 26 ліпеня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- СТАШЕНКОВ НИКОЛАЙ АЛЕКСЕЕВИЧ(руск.) // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933—2008). — Мн.: БГЭУ, 2008. — С. 308. — ISBN 978-985-484-515-9.
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Руднянскім раёне (Смаленская вобласць)
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Асобы
- Міністры гандлю БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Члены ЦК КПБ
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС