Перайсці да зместу

Мікалай Пятровіч Малочка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Малочка
Сцяг Міністр гандлю БССР
1972 — 1979
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Аляксей Шаўроў
Пераемнік Мікалай Сташанкоў
Сцяг Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
снежань 1964 — кастрычнік 1972
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік ён сам, як старшыня сельск.
Васіль Доркін (прам.)
Пераемнік Рыгор Фамічоў
Сцяг Старшыня Гродзенскага сельскага аблвыканкама
студзень 1963 — снежань 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
жнівень 1961 — студзень 1963
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Іпаліт Канановіч
Пераемнік ён сам, як старшыня сельск.
Васіль Доркін (прам.)

Нараджэнне 12 снежня 1919(1919-12-12)
Смерць 6 красавіка 1988(1988-04-06) (68 гадоў)
Партыя УКП(б) (з 1944)[1]
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Мікала́й Пятро́віч Мало́чка (12 снежня 1919, в. Пляцянічы Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) — 6 красавіка 1988, г. Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (пісьменнік Аляксей Карпюк пісьмова і называючы сведкаў сцвярджаў, што дысертацыю за М. Малочку напісаў іншы чалавек)[2]. Член УКП(б)[1].

У дзяцінстве працаваў у кулакоў і на цагляна-чарапічным заводзе. Двойчы быў асуджаны польскім судом за рэвалюцыйную дзейнасць. У 1939 годзе стаў намеснікам старшыні Пляцяніцкага сельсавета, дырэктарам мясцовага цаглянага завода.

У 19401946 гадах служыў у РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У мірны час быў загадчыкам ваенным аддзелам Зэльвенскага РК КПБ, першым сакратаром Воранаўскага, Казлоўшчынскага РК КПБ.

У 1957 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1959 года інспектар ЦК КПБ, сакратар Гродзенскага абкама КПБ, а з 1961 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

У 1972 годзе быў вылучаны на пасаду міністра гандлю БССР.

Памёр у Мінску 6 красавіка 1988 года.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[3].

Пасля смерці ў 1989 годзе былі выдадзеныя яго мемуары «Аб пражытым і перажытым» (Мінск, 1989 г.).

Мікалай Малочка ўзнагароджаны[3]:

Зноскі

  1. а б Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991 (руск.)
  2. Карпюк, Аляксей. Развітанне з ілюзіямі. Гародня, 2008. С. 144—146.
  3. а б Николай Петрович Молочко(недаступная спасылка) (руск.)
  • Николай Петрович Молочко(недаступная спасылка) (руск.)
  • Сяргей ЧЫГРЫН Успаміны пра Мікалая Малочку // Слонімская газета. — 26.05.2010.