Мікалай Барысавіч Карніцкі
Мікалай Барысавіч Карніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Мікалай Барысавіч Карніцкі (5 чэрвеня 1948, в. Чарніцкі, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі энергетык, спецыяліст у галіне цеплавых электрычных станцый, энергетычных сістэм і агрэгатаў. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Цеплавыя электрычныя станцыі», 1971).
Працаваў загадчыкам кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (энергетычны факультэт, кафедра «Цеплавыя электрычныя станцыі»).
Навуковыя інтарэсы: эканамічнасць і надзейнасць работы электрычных станцый і кацельных.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2020)[1], Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1995), знакам «Выдатнік энергетыкі» (1996), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000), званнем «Ганаровы работнік Беларускай энергасістэмы» (2008).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Синтез надежности и экономичности теплоэнергетического оборудования ТЭС : диссертация … доктора технических наук : 05.14.14 : защищена 29.06.2000 : утверждена 29.11.2000 / Карницкий Николай Борисович. — Минск, 2000.
- Карніцкі Мікалай Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 402.
- Карницкий Николай Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 888—889.