Мікалай Васілевіч Бялоў (архітэктар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Васілевіч Бялоў
Дата нараджэння 8 снежня 1919(1919-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1999
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1964)
Партыя
Член у

Мікалай Васілевіч Бялоў (8 снежня 1919, с. Дзіева-Гарадзішча, Някрасаўскі раён, Яраслаўская вобласць — 1999) — беларускі архітэктар і мастак. Кандыдат архітэктуры (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе прызваны ў армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітвах за Запаляр’е і возера Балатан. У 1946 годзе дэмабілізаваны з Вены[1].

За час вайны бацькі бацькі памерлі, таму ён паехаў да сваёй сястры Зоі, якая ў Ленінградскім будаўнічым інстытуце, дзе пасяліўся ў жаночым інтэрнаце за фіранкай[1].

Скончыў у 1952 годзе Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай, у 1956 годзе аспірантуру Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў асістэнтам, старэйшым выкладчыкам у Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, з 1966 па 1982 г. — дацэнт кафедры рысунку ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Пастаянны ўдзельнік мастацкіх выставак пры Брэсцкім філіяле Саюза мастакоў БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Член КПСС з 1950 года. Пражываў у Брэсце.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац, каталогаў мастацкіх выставак. Ілюстраваў дзіцячыя кнігі. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Польшчы і ў іншых краінах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Пазнаёміўся з жонкай у Новасібірску, ад яе меў дачку Вольгу[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]