Мікалай Васільевіч Сергіенка
Мікалай Васільевіч Сергіенка | |
---|---|
Нараджэнне |
23 красавіка 1952 (72 гады) |
Адукацыя | |
Ваенная служба | |
Званне |
|
Узнагароды |
Мікалай Васільевіч Сергіенка (нар. 23 красавіка 1952, Ахтырка, Сумская вобласць, Украінская ССР) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 красавіка 1952 года ў горадзе Ахтырка Сумскай вобласці Украінскай ССР.
Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваенна-хімічнае каманднае вучылішча (афіцэр хімічных войскаў), Ваенную акадэмію хімічнай абароны імя С. К. Цімашэнкі. Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, начальніка радыётэхнічнай групы палка засечкі і разведкі ядзерных выбухаў, намесніка камандзіра, камандзіра батальёна хімічнай абароны ў Афганістане, начальніка штаба — намесніка камандзіра палка хімічнай абароны. Выконваў абавязкі камандзіра палка хімічнай абароны ў перыяд ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пражываў у г. Баранавічы, працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны Баранавічаў.
1 красавіка 2001 года на паўторных выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання ў другім туры галасавання абраны дэпутатам ад Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 5[2]. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню. Быў членам дэпутацкага аб’яднання «За саюз Украіны, Беларусі і Расіі» («ЗУБР»), дэпутацкай групы «Сябры Балгарыі».
На парламенцкіх выбарах 2004 года ізноў балатаваўся па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 5. Пасля абрання дэпутатам працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню[1].
З 2009 года працаваў намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Мінскэнерга»[3].
Жанаты, мае двух сыноў, якія таксама сталі ваеннымі[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ордэн Чырвонай Зоркі,
- ордэн «Знак Пашаны»,
- ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені,
- васемнаццаць медалёў[4],
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5].
Зноскі
- ↑ а б СЕРГИЕНКО НИКОЛАЙ ВАСИЛЬЕВИЧ Архівавана 1 верасня 2019.
- ↑ Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов «Об итогах повторных выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования» Архівавана 28 верасня 2021.
- ↑ Куда уходят депутаты(недаступная спасылка)
- ↑ а б Настоящий полковник
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
- Асобы
- Палкоўнікі Беларусі
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Ваенныя Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі