Перайсці да зместу

Мікалай Васільевіч Гурло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Гурло)
Мікалай Васільевіч Гурло
Дата нараджэння 15 мая 1914(1914-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1980(1980-09-04) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці графік
Жанр станковая графіка[d], кніжная графіка і плакат
Вучоба
Член у

Мікалай Васільевіч Гурло (15 мая 1914, г. Днепрапятроўск, Украіна4 верасня 1980) — беларускі графік.

Вучыўся ў 1938—1941 гадах у Маскоўскім паліграфічным інстытуце[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года.

Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, плакаце. У работах Гурло добразычлівы свет, гумар, сатырычная вастрыня, лаканізм, дакладнасць вобразаў. Аўтар сатырычных і гумарыстычных малюнкаў для выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну!» (19421944), часопісаў «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка», «Беларусь» і інш. Аформіў кнігі «Світанскія сады» А. Зарыцкага (1950), «Прыгоды дзеда Міхеда» А. Астрэйкі (1959), «Мушка-зелянушка» М. Багдановіча (1961), «На вясёлай хвалі» Э. Валасевіча (1967) і інш[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Л. Ф. Салавей. Гурло Мікалай Васільевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]