Мікалай Захаравіч Хейфец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Захаравіч Хейфец
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1888(1888-10-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1942(1942-04-22) (53 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, дырыжор

Мікалай (Калман) Захаравіч Хейфец (руск.: Хейфец Николай Захарович; 2 кастрычніка 1888, Магілёў22 красавіка 1942, Ташкент) — савецкі трамбаніст, дырыжор, кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік Пецярбургскай кансерваторыі па класе трамбона (1910) і па спецыяльнасці кампазіцыя (1915). Служыў артыстам-трамбаністам ў аркестрах Санкт-Пецярбурга. У 1915—1918 быў на ваеннай службе ў аркестры Лейб-гвардыі Праабражэнскага палка.
Выкладаў кампазіцыю ў Растоўскай кансерваторыі (1918—1930), быў дырэктарам кансерваторыі, ператворанай пазней у муз. тэхнікум (1921—1930). З 1932 запрошаны на працу ў Ленінградскую кансерваторыю: выкладчык інструментоўкі (1932—1942), загадчык дырыжорскім аддзелам (1937—1938), з 1938 — прафесар, загадчык кафедры. З моманту арганізацыі Ваенна-Марскога факультэта ў верасні 1940 быў прызначаны начальнікам вучэбнай часткі (да 1942). Эвакуіраваны з Ленінграда 28 лютага 1942 Быў моцна знясілены, праз 2 месяцы памёр у Ташкенце.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]