Мікалай Кміціц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Кміціц
польск.: Mikołaj Kmicic
Род дзейнасці: паэт, педагог
Дата нараджэння: 1601
Месца нараджэння: Віцебшчына
Дата смерці: 24 лютага 1632
Месца смерці: Вільня
Месца працы:
Альма-матар:

Мікалай Кміціц (польск.: Mikołaj Kmicic; 1601, Віцебшчына24 лютага 1632, Вільня) – новалацінскі паэт і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Віцебшчыне. У 1617 г. уступіў у Таварыства Ісуса. Вывучаў у Полацкім езуіцкім калегіуме паэтыку пад кіраўніцтвам Мацея Казіміра Сарбеўскага і рыторыку (1619-1621), а ў Пултуску – філасофію (1621-1624). Вярнуўся ў Полацк, дзе год працаваў выкладчыкам паэтыкі. Быў запрошаны выкладаць паэтыку ў Віленскую акадэмію (універсітэт). У 1628-1632 гг. слухаў там лекцыі па тэалогіі. Памёр і пахаваны ў Вільні[1].

Паэтычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Віленскай акадэміі з ініцыятывы Кміціца склаўся гурток гуманістычнага кірунку, у які ўвайшлі найбольш здольныя знаўцы красамоўства і паэзіі (Жыгімонт Лаўксмін, Ян Рывоцкі, Томаш Клягэ і інш.). Вынік дзейнасці гуртка – створаныя яго ўдзельнікамі паэтычныя творы, якія выдаваліся пад агульнай назвай ад імя акадэміі. Частка твораў Кміціца была надрукавана, але частка засталася ў рукапісах, і лёс іх невядомы[2]..

Кміціц – найбольш верагодны аўтар гераічнай паэмы пра смерць Язафата Кунцэвіча (“Iosaphatidos sive de nece B. Iosaphat Kuncewicz … libri tres” (“Язафатыда, або Пра забойства Язафата Кунцэвіча, … у трох кнігах”), Вільня, 1628)[3]. Таксама вядомыя панегірыкі Кміціца ў гонар М.К.Сарбеўскага, каноніка віленскага Юрыя Тышкевіча і інш.

Ацэнка творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Талент Кміціца высока цаніў яго настаўнік – Сарбеўскі. Даследчыкі літаратуры В.Каяловіч і Ф.Бянтоўскі адносяць яго да відных дзеячаў Віленскай акадэміі. Каяловіч параўноўваў паэзію Кміціца з паэзіяй Сарбеўскага. Энцыклапедычны слоўнік Бракгауза і Ефрона называе Кміціца “адным з лепшых лацінскіх паэтаў XVII ст.”[4]

Зноскі

  1. КМІЦІЦ, Мікалай / Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г.П. Пашкоўскі і інш.; Маст. У.М. Жук. – Мінcк: БелЭн, 2001. – C. 239
  2. КМІЦІЦ, Мікалай / Асветнікі зямлі Беларускай... – C. 240
  3. Некрашэвіч-Кароткая, Ж. В. Агіяграфічная паэма ў лацінамоўнай літаратуры Беларусі XVI – першай паловы XVII ст. / Ж. В. Некрашэвіч-Кароткая // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2012. – № 2 (135). – С. 10.
  4. Кмицич, Миколай // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.).— СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г.П. Пашкоўскі і інш.; Маст. У.М. Жук. – Мінcк: БелЭн, 2001. – 496 с.
  • Дорошкевич, В. И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина ХVІ века / В. И. Дорошкевич. – Минск: Наука и техника, 1979. – 208 с.
  • Кмицич, Миколай // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.).— СПб., 1890—1907.
  • Некрашэвіч-Кароткая, Ж. В. Агіяграфічная паэма ў лацінамоўнай літаратуры Беларусі XVI – першай паловы XVII ст. / Ж. В. Некрашэвіч-Кароткая // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2012. – № 2 (135). – С. 6–12.