Мікалай Мікалаевіч Яроменка (малодшы)
Мікалай Мікалаевіч Яроменка | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр, кінарэжысёр, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 14 лютага 1949[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 2001[1][2] (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Мікалаевіч Яроменка |
Маці | Галіна Аляксандраўна Арлова |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Мікала́й Мікала́евіч Ярóменка-мало́дшы (14 лютага 1949, Віцебск — 27 мая 2001) — акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся сям’і народнага артыста СССР Мікалая Мікалаевіча Яроменка і народнай артысткі Беларусі Галіны Аляксандраўны Арловай.
Скончыў школу ў 1967 годзе, вучыўся ў Інстытуце кінематаграфіі ў С. Герасімава і Т. Макаравай. Упершыню зняўся ў фільме свайго настаўніка «Каля возера» (1970), потым выканаў ролю лейтэнанта Драздоўскага ў фільме «Гарачы снег» (1972) па рамане Ю. Бондарава. Яго акцёрскі талент атрымаў прызнанне пасля фільма «Чырвонае і чорнае» (1977), дзе выканаў ролю Жульена Сарэля. Сыграў галоўную ролю ў фантастычным фільме «31 чэрвеня» (1979), трыумф акцёру прынёс выхад на экраны фільма «Піраты XX стагоддзя» (1980), калі па выніках апытання, праведзенага часопісам «Советский экран», ён быў прызнаны лепшым акцёрам года. У 1995 дэбютаваў як рэжысёр, калі паставіў фільм «Сын за бацьку…», дзе галоўныя ролі выконвалі ён сам і яго бацька — Мікалай Яроменка-старэйшы. Здымаўся таксама ў фільмах «Царскае паляванне», «Снайпер», «Крыжаносец», «Абяцанне кахання». Адна з апошніх работ акцёра — фільм «Рыцарскі раман».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Агапова И. Супермены Российского кино: Николай Еременко, Николай Караченцов, Игорь Костолевский, Андрей Ростоцкий, Дмитрий Харатьян / И. А. Агапова, М. А. Давыдова. — М., 2008. — 336 с.
- Келарева М. Красное и черное Николая Еременко / М. Л. Келарева. — М., 2005. — 271 с. — (Жизнь за кулисами).
- Николай Еременко. А свет не погас… / сост. Л. Екель. — Мн., 2006. — 255 с. — (Жизнь знаменитых людей Беларуси: ЖЗЛБ).
- Орлова Г. Три я / Г. А. Орлова, Л. С. Екель. — Мн., 1996. — 95 с. — (Творцы).
- Подлипский А. Отец и сын Еременко / А. Подлипский // Народнае слова. — 2005. — 13 верас. — С. 5.
- Степуро Н. Талантливый, но очень одинокий / Н. Степуро // Рэспубліка. — 2009. — 14 лют. — С. 9.
- Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2004. — Т. 18. — С. 303.
- Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 543—544.
- Асобы
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі 27 мая
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі УДІКа
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры СССР
- Народныя артысты Расіі