Мікалай Паўлавіч Крандо
| Мікалай Паўлавіч Крандо | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 (16) сакавіка 1904 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 чэрвеня 1989 (85 гадоў) |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Званне | генерал-лейтэнант |
| Узнагароды і званні | |
Мікалай Паўлавіч Крандо (3 сакавіка 1904, в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — 29 чэрвеня 1989) — генерал-лейтэнант (1960).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Ваенна-гаспадарчую акадэмію (1939), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі генеральнага штаба (1950). У Чырвонай Арміі з 1926 г. З 1939 г. служыў у беларускай ваеннай акрузе. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім і 1-м Далёкаўсходнім фронтах. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Прыбалтыкі. Начальнік аддзялення, групы і аддзела штаба Упралення тылу Заходняга фронту, начальнік факультэта, кафедры Ваеннай акадэміі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 8 ордэнамі і медалямі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Маршалы, генералы и адмиралы в 1940—1945 гг.
- Крондо, Николай Павлович(недаступная спасылка)
- Генералы и адмиралы -К