Мікалай Рыгоравіч Бяляеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Рыгоравіч Бяляеў
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1925(1925-06-05)
Месца нараджэння в. Кругліца, Быхаўскі раён
Дата смерці 22 красавіка 1997(1997-04-22) (71 год)
Месца смерці Ужгарад
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Званне артылерыя
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна:
Узнагароды і прэміі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Мікалай Рыгоравіч Бяляеў (5 чэрвеня 1925, в. Кругліца, Быхаўскі раён — 22 красавіка 1997) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1925 года ў вёсцы Кругліца Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў пачатковую школу. Са жніўня 1942 года у пртызанскім атрадзе № 45 Магілёўскай брыгады

У Чырвонай Арміі з сакавіка 1944. На фронце з ліпеня 1944.

Камандзір мінамётнага разліку 140-га гвардзейскга стралковага палка гвардыі старшы сяржант Бяляеў асабліва вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі.

7 кастрычніка 1944 у раёне Магнушаўскага плацдарму(руск.) бел. мінамётным агнём вывеў са строю дзот ворага і знішчыў каля дзесяці варожых салдат. У ноч на 14 кастрычніка 1944 года удзельнічаў у разведцы боем каля крэпасці Прага, паразіўшы агнявую кропку і рассеяўшы да ўзвода ворага, чым забяспечыў поспех настоупаючых савецкіх падраздзяленняў[2].

Загадам па 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 31 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Бяляеў Мікалай Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

31 студзеня 1945 у баях за г. Шверын, забяспечваючы прасоўванне пяхоты, гвардыі старшы сяржант Мікалай Бяляеў падавіў 3 варожыя агнявыя кропкі і паразіў кулямёт з разлікам[2].

Загадам па 8-й гвардзейскай арміі ад 3 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Бяляеў Мікалай Рыгоравіч узнагароджаны Ордэнам Славы 2-й ступені[2].

16 красавіка 1945 года ў час прарыву абароны праціўніка і ў баях на Зеелаўскіх вышынях знішчыў 3 кулямётныя кропкі, да 10 гітлераўцаў. У баях за Берлін, мінамётны разлік гвардыі старэйшага лейтэнанта Мікалая Бяляева, падаўляў агнявыя кропкі ворага і расчышчаў лях савецкім стралковым падраздзяленням. 26 мая 1945 года гвардыі старшы мяржант Міалай Бяляеў быў прадстаўлены да ордэна Славы 1-й ступені Ваенным савета 8-й гвардзейскай арміі[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў у баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшй сяржант Бяляеў Мікалай Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна[2].

Быў дэмабілізаваны восенню 1945 года. Экстэрнам скончыў 10 класаў. Працаваў электраслесарам у Джамбульскім хімічным вытворчым аб'яднанні. Член КПСС з 1970 года. Жыў у горадзе Ужгарадзе, Закарпацкай вобласці Украіны. Памер 22 красавіка 1997 года[2].

Узнагароджаны ардэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступеняў, медалямі[2].

Зноскі

  1. Беляев Николай Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 53. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Мікалай Рыгоравіч Бяляеў на сайце «Героі краіны»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белан П. С. и др. Доблесть солдатская — Алма-Ата, 1974.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
  • Дуюов Б. И. солдатская слава. 3-е изд. — Киев, 1987.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.