Мікалай Рыгоравіч Харкевіч
Мікалай Рыгоравіч Харкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2020 (87 гадоў) |
Род дзейнасці | урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Рыгоравіч Харкевіч (2 студзеня 1933, в. Язвінкі, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць — 1 снежня 2020) — беларускі ўрач-нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963; аспірантура, 1968).
Працаваў у Рудакоўскаяй участковай бальніце (Віцебскі раён, 1963—1965, галоўны ўрач), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1968, прафесар кафедры факультэцкой хірургіі, з 1989 — загадчык кафедры хірургіі факультэта ўдасканальвання ўрачоў, з 1992 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі № 2, з 2003 — прафесар кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі лячэбнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і лячэнне чэрапна-мазгавых траўм; актуальныя пытанні абдамінальнай хірургіі; хірургічная дапамога на сяле; падрыхтоўка кадраў медыцынскіх работнікаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Нагрудны знак «Отличнику здравоохранения» (1977) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клинико-патогенетические особенности закрытой черепно-мозговой травмы в аспекте стресса : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.28 / Харкевич Николай Григорьевич. ― Москва, 1983.
- Функциональное состояние коры надпочечников при сотрясении головного мозга : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 777 / Н. Г. Харкевич. ― Витебск, 1968.
- Николай Григорьевич Харкевич : к 80-летию со дня рождения // Новости хирургии. — 2013. — Т. 21, № 1. — С. 117—118.
- Путь педагога, врача и научного работника : к 75-летию со дня рождения Николая Григорьевича Харкевича // Новости хирургии. — 2008. — Т. 16, № 1. — С. 165—167.
- Николай Григорьевич Харкевич (02.01.1933 г. — 01.12.2020 г.) // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2020. — № 6. — С. 135—136.