Язвінскі сельсавет (Лунінецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Язвінскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Лунінецкі раён
Уключаў 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Язвінкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 11 жніўня 1980

Я́звінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Язвінкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. Скасаваны 11 жніўня 1980 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Дварэцкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Любажэрдзе, Ракітна, Сасноўка, Яжаўкі і Язвінкі.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.