Мікалай Стэфанавіч Якушаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Стэфанавіч Якушаў
сцяг
Міністр хлебапрадуктаў РБ
1991 — 1.11.1994[1]
Папярэднік: ён сам, як міністр адпаведнага Міністэрства БССР
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
Міністр хлебапрадуктаў БССР
1986 — 1991
Папярэднік: Рыгор Панамароў
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
Міністр плодаагародніннай гаспадаркі БССР
1981 — 1986
Папярэднік: пасада заснаваная
Пераемнік: пасада скасаваная
 
Партыя: КПСС
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 27 жніўня 1936(1936-08-27) (83 гады)
в. Буда, Горацкі раён

Мікала́й Стэ́фанавіч Я́кушаў (нар. 27 жніўня 1936, в. Буда, Горацкі раён) — дзяржаўны дзеяч БССР[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БСГА ў 1959 годзе.

З 1959 года галоўны аграном, начальнік райсельгасінспекцыі Валожынскага райвыканкама, намеснік старшыні, галоўны аграном калгаса ў Валожынскім, з 1964 дырэктар саўгаса ў Маладзечанскім раёнах[2]. Член КПСС з 1961 года. У 1966-69 гадах выконваючы абавязкі начальніка, начальнік Уздзенскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1971 годзе скончыў ВПШ пры ЦК КПСС[2].

З 1971 года 1-ы сакратар Уздзенскага райкама, з 1975 года сакратар Мінскага абкама КПБ. З 1981 года — міністр пладовагароднінай гаспадаркі БССР. Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1975—80 гадах[2].

З 1986 года стаў міністрам хлебапрадуктаў БССР, гэты пост займаў да абвяшчэння незалежнасці Беларусі, а потым захаваў пост ужо ў Рэспубліцы Беларусь[3][4].

Вымушаны падаць у адстаўку ў 1994 годзе, паколькі працаваць не дазволілі абставіны сур'ёзнай аварыі[3][4].

Зноскі

  1. Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Якушев Николай Стефанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717. — 737 с.
  3. 3,0 3,1 «Нарочанский» — и моя заслуга» (руск.) 
  4. 4,0 4,1 Татьяна Шахнович. Лучший белорусский хлеб в 90-х появился потому, что перестали ввозить пшеницу (руск.)