Перайсці да зместу

Рыгор Рыгоравіч Панамароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Рыгоравіч Панамароў
Сцяг Міністр нарыхтовак БССР
кастрычнік 1969 — люты 1974
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Аляксандр Калітка
Сцяг Міністр хлебапрадуктаў БССР
16 красавіка 1969 — 4 кастрычніка 1969
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг5-ы Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КПБ
люты 1958 — красавік 1962
Папярэднік Фёдар Баранаў
Пераемнік Уладзімір Міцкевіч
Сцяг Другі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КПБ
1954 — люты 1958
Пераемнік Станіслаў Пілатовіч

Нараджэнне 1910
Смерць 1990
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Рыго́р Рыго́равіч Панамаро́ў (1910 — ) — савецкі, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр хлебапрадуктаў і нарыхтовак БССР, першы сакратар Гродзенскага абкама КПСС (1958—62).

Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) у 1953 годзе.

1945 — 1948 — 1-ы сакратар Юрацішкаўскі раённага камітэта КП(б) Беларусі (Маладзечанская вобласць).

1948 — 1950 — сакратар Маладзечанскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.

1953 — 1954 — загадчык Прамыслова-транспартнага аддзела Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі.

1954 — люты 1958 — 2-гі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі.

Люты 1958 — красавік 1962 — 1-ы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі.

Красавік 1962 — красавік 1965 — 1-ы намеснік міністра вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў Беларускай ССР.

Красавік 1965 — красавік 1969 — старшыня Дзяржаўнага камітэта СМ Беларускай ССР па хлебапрадуктах і камбікормавай прамысловасці.

З красавіка па кастрычнік 1969 — міністр хлебапрадуктаў Беларускай ССР.

З кастрычніка 1969 па люты 1974 года — міністр нарыхтовак Беларускай ССР.