Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў
Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў | |
---|---|
Нараджэнне |
26 кастрычніка 1862 |
Смерць |
1910[1]
|
Месца пахавання | |
Род | Лявонцьевы[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | кавалерыя |
Бітвы | |
Узнагароды |
Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў (30 мая 1862, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 4 ліпеня 1910) — вайсковец, падарожнік, дыпламат. Граф Абісінскай імперыі (1896).
Вучыўся ў Мікалаеўскім ваенным вучылішчы ў Пецярбургу, служыў у Гродзенскім гусарскім палку (да 1892). У 1894—95 арганізаваў на свае сродкі (дзеля чаго прадаў свае маёнткі) разам з падарожнікам А.В. Елісеевым расійскую геаграфічную экспедыцыю ў Эфіопію (Абісінію). Наладзіў сяброўскія адносіны з імператарам Менелікам II, садзейнічаў пасылцы ў ліпені 1895 эфіопскай місіі ў Пецярбург і ўсталяванню дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Эфіопіяй. Быў ініцыятарам адпраўкі ў Эфіопію летам 1895 вялікай партыі расійскай зброі. У час італа-эфіопскай вайны (1895—96) ваенны саветнік Менеліка II. У 1897—99 генерал-губернатар Экватарыяльнай вобласці Эфіопіі, пасля чаго вярнуўся ў Расію. Удзельнік руска-японскай вайны (1904-05). Апошнія гады жыў у Парыжы.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Nikolaj Stepanovič Leontʹev // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабровіч В. Лявонцьеў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1862 годзе
- Нарадзіліся ў Александрыйскім павеце
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Саламона
- Кавалеры ордэна Зоркі Эфіопіі
- Асобы
- Нарадзіліся 30 мая
- Памерлі 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў Навагрудку